ШКОЛЬНЫЯ КАЛЯДЫ-2013

Глядзець відэа тут: http://www.youtube.com/watch?v=-HGO7NJpPzg&feature=youtu.be

 (у клас задам заходзіць Воўк, за пояс цягне Казу, тая спрабуе супраціўляцца),

Воўк (выцягнуўшы Казу на сярэдзіну, абцірае пот з ілба) :

–          Дарма, Каза, упінаешся.

Дарма ўцячы стараешся.

Каза (трасе барадой, жаласна):

–          Мееееее!

Што ў цябе на ўмееееее?

ВоўК (гладзіць жывот):

–          На ўме у мяне –

Павячэраць.

Каза (спалохана матае галавой):

–          Нееееееее!

(у клас уваходзяць калядоўшчыкі начале з Зорканошам)

Зорканоша

– Гэй, Воўча, са святам!

Воўк: – Каму свята, а каму галаднавата! (зноў тузае казу)   Ідзі!

2. – Што робіш , нябога?

Бог табе ў дапамогу!

Воўк (тузае казу. Тая ўперлася і не з месца):

–          Казаў Бог, каб ты дапамог!

3. – На Бога спадзявайся,

Але і сам старайся!

Куды цягнеш Казу?

Воўк: – Зраблю з яе каўбасу!

Каза (вырываецца, хаваецца за калядоўшчыкаў):

–          Неееее! Ратуйце мянееееее!

4. – Пачакай, Ваўчок, шэры бачок.

Ты любіш спяваць?

Хадзем калядаваць!

Воўк :

–          Калядаваць?

А  што будуць даваць?

Механоша (паказвае  мех)

– Цукерак дадуць.

Каўбасы пакладуць.

А як будзе мала –

Адрэжуць сала!

Воўк: – Каза, ідзем?

Каза: – Ідзееееем!

(усе робяць крок да гледачоў)

Зорканоша:

–          Добры вечар, шчодры вечар!

Усім людзям на ўвесь вечар!

(Усе кланяюцца)

2 – Прыйшла Каляда

Дый да вашага двара!

3 – Гаспадыня, запрашайце,

Шчадраваць нам загадайце!

(настаўніца: – Шчадруйце!)

4 – Скажам вам загадкі –

Дайце нам аладкі!

Механоша: – За прыпеўкі нашы

Дайце місу кашы!

Воўк: – А за нашу Казу-

Сала ды каўбасу!

Згода?

(згода!)

Загадкі:

  1. Мухі белыя лятаюць,

Маразы за нос кусаюць.

Не крыўдуй на іх дарма:

Надышла пара….. (зіма)

  1. Дрэва ў хаце вырастае,

Лямпачкамі зацвітае.

Дзеці водзяць карагод.

Што за свята?….. (новы год)

  1. Ад двара і да двара

З песнямі хадзіць пара.

Мама напячэ аладкі…

Што за свята ў нас?….. (калядкі)

Зорканоша:

–          Што за дзеці! Малайцы

І дзяўчаты, і хлапцы!

А цяпер, Ваўчок, давай

Нам прыпеўкі праспявай!

Механоша: – А Каза няхай паскача,

Каб была ва ўсім удача!

Бо дзе Каза ходзіць –

Зямля добра родзіць!

(воўк і астатнія спяваюць, Каза танчыць, раптам падае)

2: – Вой-вой, што зрабілася з Казой?

Механоша: – Каб Каза змагла ўстаць,

падарункі трэба даць!

3: – Ратуйце Казу: дайце нам каўбасу!

4: – Каб Козачка ўстала, Дайце нам сала!

Каза (лежачы): – І цукеееееерак!

Механоша (ідзе за падарункамі):

–          Уставай, Каза,

Аджывай, Каза!

2 – Мы вам танчылі, спявалі,

А вы нас пачаставалі!

3 – Будзе ў вас усё ў парадку:

У дзённіках – дзясяткі,

У хаце – раскоша,

У кішэні – грошы,

4 – Ураджай на дачы,

І ва ўсім – удача!

І добры настрой –

На цэлы год!

(Хорам); – Да пабачэння! Шчаслівых калядаў!

Аўтар – Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in сцэнары and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s