Скрадзенае сонца

Ў небе сонейка гуляла 

Ды у хмарах заблукала.
Заінька схаваўся ў дом:
Надта цёмна за вакном! 
А сарокі-белабокі
Паскакалі па палёх,
Можа ўдзьвёх, а можа — ўтрох:
“Гора, гора! Кракадзіл
Сваю пашчу разляпіў,
Сонца з неба праглынуў –
Нават вокам не міргнуў!”
Цёмна стала! Ты глядзі,
Далей брамы не хадзі:
Хто на вуліцу папаў –
Заблукаў і прапаў!
Плача шэры верабей:
“Выйдзі, сонейка, хутчэй!
Без цябе мы у бядзе:
Не знайсці зярнят нідзе!
І трусы заплакалі:
“Мы ў бяду патрапілі!
Ў цемры сцежак не знайсці
І да дому не дайсці!”
Толькі шэрыя ваўкі
Ў цёмнным яры ля ракі
Выюць, водзяць карагоды.
Цемра ім — не перашкода!

Рана-рана два бараны
Грукаць пачалі у браму:
Трам-там-там-там-там!
“Гэй, звяры, выходзьце дружна!
Кракадзіла трэ’ адужыць,
Яму пашчу адамкнуць,
Ў неба сонейка вярнуць!”
Ды калматыя баяцца!
“Дзе ж нам з гэтакім змагацца!
Ён жа страшны, ён ікласты,
Ён жа сонца не аддасць нам!”
Да мядзведзя пабеглі ў бярлог:
“Хопіць лапу смактаць, абібок!
Колькі можна ў бярлогу ляжаць!
Трэба сонейка йсці вызваляць!
Біцца ў Міхала мала ахвоты:
Ходзіць-бродзіць ён па балотах,
Па гушчарах блукае глухіх,
Кліча медзведзянятак сваіх.
“На каго ж мяне, таўсматыя, кінулі!
Можа ў чорным вы балоце загінулі?”
А мядзведзіца па лесе блукае,
Ва весь голас свой магутны гукае:
“І куды ж вы, куды ж вы прапалі!
Можа, дзесьці ў канаву упалі?
Ці шалёныя недзе сабакі
Вас парвалі, мае небаракі?”
Дзень і ноч так па лесе і ходзіць,
Але дзетак нідзе не находзіць.
Пугачы адны з цёмнае ночы
На яе павылупвалі вочы.

Тут зайчыха выбягала
І мядзведзю так казала:
“Сорамна табе равець!
Бо не трус ты, а мядзведзь!
Ты пайшоў бы, касалапы,
Ды пачвару ту падрапаў!
Разарві яго на часткі,
Сонца вызвалі ты з пасткі!
А калі заззяе ў небе
Сонца — будзе ўсё як трэба!
Маляты твае калматыя,
Таўстапятыя, таўсматыя,
Самі з лесу прыбягуць:
“Прывітанне, мы ўжо тут!”

Устаў мядзведзь, зароў мядзведзь.
Да Глыбокай ракі пабег мядзведзь.
А ў Глыбокай рацэ кракадзіл ляжыць,
І ў зубах яго не агонь гарыць –
Сонца краснае,
Сонца скрадзенае.
Стаў мядзведзь на берагу,
Сам аддыхаўся крыху.
“Ну-ка, злодзей, раскрывай
Рот і сонца выпускай!
Нарабіў няшчасця!
Трэба ж — сонца скрасці!
Прападае свет дарма,
А яму й бяды няма!”
Кракадзіл адно смяецца,
Ажно ўсё наукол трасецца:
“Захачу — яшчэ і Месяц
З’ем і зоркі стану есці!”

Не стрываў мядзведзь, зароў мядзведзь.
І на ворага наляцеў мядзведзь.
Падмяў яго, заламаў яго:
“Аддавай назад наша сонейка!”
Напужаўся кракадзіл,
Як зароў, загаласіў…
З пашчы сонца вывалілася,
Проста ў неба выкацілася,
І пабегла па кустох,
Па бярозавых лістох.
Сталі птушкі шчабятаць,
За казюркамі лятаць.
І трусы на мяккай траўцы
Сталі бегаць і скакаць.
І ужо мядзведзяняты,
Бы малыя кацяняты,
Да бацькоў сваіх бягуць:
“Мама, тата, вось мы, тут!”
Рады хлопцы і дзяўчаты,
Трусяняты, бельчаняты.
Абдымаюць ды цалуюць касалапага:
“Дзякуем табе, Міхась, за наша сонейка!”

паводле К.Чукоўскага — Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in казкі, пераклады and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s