Новы год у садку

(ясельная група)

Дзейныя асобы: вядучыя – Елачка, Зайчык. Дзеці – Ваўк, Вавёрка.

З’яўляецца Елачка.

Е: Прывітанне вам, сябры!

Што там робіцца ў двары!

Тут так цёпла, тут так суха,

А знадворку – завіруха!

Завіхаюцца вятры,

Завываюць на двары…

А у вас, я бачу, свята.

Ці запросіце у хату?

Дзеткі: – Так, запросім!

Е: Будзем разам святкаваць,

Будзем танчыць ды спяваць!

(дзеці водзяць карагод вакол Елачкі, спяваюць. Раптам у пакой забягае Зайчык, хаваецца за Елачку)

З: – Вой, ратуйце мяне!

Вой, хавайце мяне!

За мной Мароз бяжыць,

Памарозіць мяне!

Е: – Не хавайся, Зайка, выйдзі!

Не дамо цябе пакрыўдзіць!

Як паскачаш з намі разам,

Дык сагрэешся адразу!

Тут і хлопцы, і дзяўчаткі

Скачуць, нібы зайчаняткі!

(дзеці скачуць – кшталту танца зайчыкаў)

З: – Гэтак цёпла стала мне!

Зараз трохі адпачнем!

(дзеці садзяцца)

(сцэнка-дыялог для хлопчыка і дзяўчынкі)

Е: – Ў цёмным лесе надвячоркам

Шэры Воўк сустрэў Вавёрку.

Вавёрка: – Прывітанне, Шэры Нос!

Воўк: – Прывітанне, Руды Хвост!

Ты куды?

Вавёрка: – Да Зайкі ў госці!

Воўк: – Што ж мяне ён не запросіць!

Я галодны – няма сіл!

Вавёрка: – Ты жа моркву не ясі!

Воўк: – Ёсць там страва мне пад густ!

Вавёрка: – Што – гарэхі? Ці капуста?

Ці грыбочкі? Прызнавайся!

Воўк: – Я люблю гасцінных зайцаў!

(апладысменты)

З: – А я не баюся у лесе нікога!

Мне, Зайцу касому, усюды дарога!

Гатовы я выйсці і супраць ваўкоў:

У лесе зімовым хапае сняжкоў!

(выцягваецца торба са сняжкамі, дзеці шпурляюць сняжкі па мішэні)

Е: – Хто у нас сядзіць без справы?

Вам, дарослыя, забава!

(дарослым раздаюцца шарыкі па колькасці дзетак, надзьмуць трэба зусім трохі, з добры яблык, каб можна было маляваць фламастарам ды не падраць)

З: – Ну, а зараз пагаворым,

Што мы Елачцы падорым.

Чым мы Елку упрыгожым?

Хто падкажа, дапаможа?

(дзеці падказваюць, чым можна ўпрыгожыць елку, потым ім раздаюцца шарыкі і фламастары, каб намаляваць на шарыку. Бацькі і вядучыя могуць дапамагаць. Гатовыя шарыкі навязваюцца на доўгую стужку, дзеці абкручваюць стужку вакол Елачкі.)

Е: – Ах, якія шарыкі!

Шарыкі-ліхтарыкі!

Дзякуй, любыя мае!

А для вас ёсць у мяне

І вясёлы падарунак,

І салодкі пачастунак.

Дзед Мароз яго прынёс!

Ўсе гукаем: Дзед Ма-роз!

(дзеці гукаюць)

З: – Мамы-таты, не маўчыце!

Нам гукаць дапамажыце!

(гукаюць разам. З’яўляецца ўрэшце Мароз з мяшком)

М: – Нехта клікаў тут мяне!

Мне не падалося?

(вядучыя і дзеці: – Не!)

(Дзед Мароз гуляецца з дзецьмі, раздае падарункі).

Аўтар – Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in сцэнары and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s