Калядкі маляткам

Зусім кароткі сцэнар)))

(пад музыку заходзяць дзеці, спераду Зорканоша, ззаду Каза)

  1. (Зорканоша) Добры вечар таму, хто ў гэтым даму.
  2. Завіталі мы да вас. Ці вы рады бачыць нас?
  3. Будзем песні вам спяваць і загадкі задаваць!
  4. Будзем разам весяліцца, будзем радасцю дзяліцца!

(дзеці загадваюць загадкі)

 

5.А мы не адны прыйшлі, мы каня вам прывялі!

(двое выводзяць Казу)

  1. А ў нашага каня вось такая барада!
  1. Тонкія ногі, вострыя рогі.
  2. Адно шкада, што хваста няма!
  1. Падай голас, Сіўка, сивенькая грыўка!

 

Каза: – Ме-е!

Настаўніца класа: – А ці ж гэта конь? Дзеці, хто гэта?

(Дзеци адказваюць.)

 

Каза: Гэта я, Каза,

Я да вас прыйшла!

Дзе Каза ходзіць –

Там зямля родзіць,

Дзе Каза бывае –

дабра ўсім хапае.

Дзе Каза скача –

Там усім удача!

 

(дзецi спяваюць песню «Чаму ж мне не пець», а Каза танчыць: тупае, «бадае», падскоквае, прабягае па класе. Вяртаецца да калядоўшчыкаў і падае)

 

  1. Вой-вой! Што зрабiлася з Казой?
  2. (Механоша) Каб Каза магла ўстаць, падарункi трэба даць!

(атрымлівае падарункі)

  1. Дзякуй вам за падарункi, за ўсмешкi, пачастункi,
  2. А цяпер на развiтанне вось вам нашы пажаданнi!
  3. Мы жадаем вам вучыцца толькi на «дзясяткi»,

Каб у дзённiках i сшытках была ўсё ў парадку.

  1. Хай нiколi на ўроках сумна не бывае,

Хай настаўнiца да дошкі часцей выклiкае!

  1. Дзед Мароз няхай прыносiць болей падарункаў:

Кнiжак, цацак ды  сюрпрызаў, смачных пачастункаў!

  1. Зычым вам прыгод вясёлых i цiкавай працы,

Каб хацелася ў школе долей заставацца!

 

(хорам) Да пабачэння, шчаслiвых Калядаў!

(сыходзяць пад музыку)

Аўтар – Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in сцэнары and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s