Другія школьныя калядкі

Сцэнар “КАЛЯДКІ” паспяхова апрабаваны ў 2012 годзе ў 3 “Б” класе гімназіі №29 гМінска, кл.кіраўнік Астроўская Тацяна Фамінічна.

(заходзіць першая група калядоўшчыкаў (8 чалавек – зорканоша, тры дзяўчынкі з блінамі, першы музыка, спяваюць “Учора звячора”)

Запеў:   1.  Учора звячора

Засвяціла зора.

Прыпеў: Учора звячора засвяціла зора, засвяціла зора.

2.  Зора засвяціла,                  3.  Людзі, выбягайце,                        4. Здаровы бывайце,

Свет узвесяліла.                      Свята прывітайце!                             Нам каляду дайце!

(дзеці ўсе па чарзе вітаюцца, кожны па-свойму)

“Добры дзень вам!”,                 “Прывітанне!”,                    “Дзень добры ў хату!”,

“Вітаю!”,             “Добрага дня!”,          “3 пятніцай вас!”,           “Здаровенькі былі!”,

“Наша  вам шанаванне!”,

Зорканоша:     Добры вечар таму,
Хто у гэтым даму!
Нам не хочацца чакаць,
Загадайце калядаваць!

….. – Мы да вас ідзем,

каляду вядзем.
Каб у кожным класе

было багацце.
Каб сябры вадзіліся.
Каб “дзясяткі” ўрадзіліся.

(дзяўчаткі з блінамі па чарзе, паказваючы талеркі)

….. – Каляда для ўсіх сяброў

Смачных напякла бліноў!

….. – Блін як сонца, круглы, жаркі,

Са смятанай ці са шкваркай,

….. – Мы бліночкаў вам прынеслі,

На здароўе!

(дзяўчынкі з блінамі хорам):

–          Смачна есці!

(кароткая музычная паўза, тры дзяўчынкі прабягаюць з талеркамі паміж радамі. У гэты час заходзіць другая група калядоўшчыкаў начале з механошам, два хлапцы з Казой і другі музыка. Пачынаюць хлопцы з Казой.)

1х….. – Добры дзень усім людзям,

І мы шчадраваць будзем!

Мы да вас прыйшлі

і каня прывялі!

2х….. – Паглядзіце, што за конь!

Грыва ўецца, як агонь!

Конь у нас рагаты,

Барада лапатай,

Ногі спрытныя – туп-туп,

Вочы жоўтыя – луп-луп.

1х….. – А як голас падае –

Усе чуюць…

Каза: – Ме-е! Ме-е!

Настаўніца: – Які ж гэта конь? Гэта ж каза!

Каза: – Гэта я, каза,

Я да вас прыйшла!

Дзе каза ходзіць,

Там зямля родзіць.

Дзе каза паскача –

будзе ўсім удача!

Барадою патрасе –

дабрабыту прынясе,

Дзе казу частуюць –

Увесь год не бядуюць!

(музыка грае, усе калядоўшчыкі танчаць на сваіх месцах – каза танчыць на першым плане, прабягае 1 кола па класе і падае.(4))

……- Вой-вой! Што рабіць?

Як Казу нам аджывіць?

…..- Трэба даць Казе аладкі,

Каб бакі ў ёй былі гладкі!

……- Трэба даць Казе каўбасы,

Дык паднімецца адразу!

…..- І цукерак сыпаніце,

Казу нашу падыміце!

(атрымаўшы падарункі, механоша паварочваецца да Казы)

Механоша: – Уставай, Каза, пара

Да другога йсці двара!

(Прачыняюцца дзверы, заходзяць цыганкі і цыган з Мядзведзем. Каза спалохана ўскоквае, з гучным “мее” ўцякае і хаваецца за спіны калядоўшчыкаў)

Цыган з Мядзведзем: – Вы не бойцеся.

Не пужайцеся!

Наш мядзведзь прыручаны,

Розным штукам навучаны!

Пакажы свой талент, Міхась!

(музыка грае “Цыганачку”, хлопцы і дзяўчаты па чарзе выкрыкваюць(4))

….. – Пакажы, Міхаська, як дзеці ў школу ідуць!

….. – А як са школы бягуць!

….. – Як хлопцы кантрольную пішуць!

….. – А як дзеўкі перад люстэркам круцяцца!

(Мядзведзь паказвае, потым идзе да Настаўніцы, “просіць” цукерку.)

Настауніца:   – Ай да Міхаська, малайчына! Зарабіў цукерку!

Цыганкі: 1ц. – А мы вам паварожым,

Шчасця-долі наварожым!

2ц – Якую саломінку выцягнеш – такая і доля! Толькі дамова: па адной цягнуць!

(у 1ц. ў кулаку заціснутыя кароткія трубачкі ад кактэйля, у 2ц. доўгія. Задаюць па чарзе пытанні и даюць выцягваць трубачку Настаўніцы, далей вучням з класа)

1ц.: – Ці доўгія будуць урокі? (Настаўніца выцягвае)  Кароткія!

2ц. – А перапынкі?(…) Доўгія!

1ц. – Ці доўгі навучальны год?(…) Кароткі

2ц. – А канікулы? (…)Доўгія!

1ц. – А ці многа двоек атрымаеце ў наступным годзе? (…) Зусім мала!

2ц. – А ці многа дзясятак? (…)  Багата!

Цыганкі хорам:  – Пазалаціце ручку, каб спраўдзілася!

(атрымліваюць цукеркі – манеткі. Усе становяцца на развітанне (8))

…..- Мы са святам вас вітаем,

шчасця, радасці жадаем!
……- Каб у вашай хаце

было заўсёды што даці!
……- Каб былі міскі, лыжкі памыты,

і вашыя дзеткі сыты!
……- Каб пілося-елася

і яшчэ хацелася!
……- Будзьце здаровы,

як рыжык баровы!
……- Майце торбу грошай,

жывіце ў раскошы!
……- Збожжа поўнае клецце,

павагу ў свеце!
……- Усяго даволі,

а бяды – ніколі!
(дзеці па чарзе развітваюцца кожны па-свойму (9))

“Будзьце жывы, здаровы!”,                 “Жывіце з богам”,               “Каб вам вялося!”,

“У добры час!”,            “Удачы!”,              “Час добры на дарогу!”,        “Шчасліва!”,

“Бывайце!”,                 “Да сустрэчы!”,                “Усяго вам найлепшага!”.

(усе хорам)

–          Да пабачэння, шчаслівых Калядаў!

Аўтар – Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in сцэнары and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s