Агнія Барто: Сонечка-скарбоначка

Зранку тэлефон згубіўся.
Тата наш на ўсіх сварыўся.
А як не знайшоўся гальштук,
Тата нават напужаўся.
Нечакана знікда бройка.
Пачалася ледзь не бойка. 

Тата лазіў пад канапай,
Соўгаў ложак і фатэль,
Палкамі пад ваннай драпаў,
Прачыняў у шафы дзверы…
Не знайшоў ён тэлефона,
Ды і бройкі не знайшоў.
Непаголены і злосны,
Ён без гальштука сышоў.

Тут палезлі ўсе пад крэслы,
Спрытна коўдры ператрэслі,
І у спальні, і у залі
Мы пад шафы залязалі,
Мы гарталі несупынна
Кніжкі цэлых тры гадзіны,
Кожны соўгаў па парадку
У камодзе ўсе шуфлядкі,
Ў печку лазілі дарма
І шапталі: тут няма!

Вунь у куце кацяняты
Сталі яўкаць вінавата.
Можа, гэта кацяняты
Гальштук уцягнулі з хаты?
Можа, трапіў ён за дзверы?
Перарылі ўсю кватэру –
Гальштука няма нідзе,
Ні ў паветры, ні ў вадзе.

– Соня, Сонечка, дачушка!-
Будзіць мама весялушку.
Соня хутка злезла з ложка
І пабегла басанож.
На бягу ў сукенку ўлезла
І давай шукаць пад крэслам.
Лазіла яна старанна
І у шафу,
І пад ванну,
Перагледзела паліцы –
тэлефон мог заваліцца!
Торкала у печ кавенькай,
Лезла ў куфар ля парога…
Вой, а што гэта з кішэнькі
Паляцела на падлогу?
Бройка, гальштук і алоўкі,
Тэлефон, катушкі, коркі,
Татаў гузік ад кашулі
Нібы дожджык сыпанулі!
Ані ў шафе,
Ані ў печцы –
У дзяўчынінай кішэньцы!

Што ж ты ў печы шуравала,
Пад фатэлі зазірала?

Адказала Сонечка,
Сонечка-скарбоначка:
– Бо цікава і забаўна
Лезці ў печку і пад ванну!

Пераклад Алены Церашковай

Advertisements
This entry was posted in Вершы, пераклады and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s