Першыя школьныя калядкі

Сцэнар паспяхова рэалізаваны ў 2010 годзе разам з 2 “Б” класам гімназіі №29 г.Мінска, кл. кіраўнік Юлія Мікалаеўна Карака.

(Заходзіць музыка, грае “учора з вячора”, пад музыку заходзяць Зорканоша, Механоша, астатнія дзеці і апошняя Каза)

  1. (Зорканоша)    Добры вечар таму,
    Хто ў гэтым даму.
  2. А людзей тут цераз край,
    Хоць ты лыжкай мяшай.
  3. Добры вечар вам,
    А ці рады вы нам?
  4. Прыйшлі Калядкі,

Прывезлі бліны, аладкі

  1. У маляваным вазочку,

На вараненькім канёчку. (музыка грае, раздаюць бліны)

  1. А тут – сена жмут,

Бо бабулі нас навучалі,

каб мы сена пад абрус засцілалі.

  1. Каб на цэлы год

Быў багаты стол і шчодры гарод!

  1. І ў будзённы дзень, і ў свята

Каб гасцей было багата!

  1. А дзе многа гасцей, там і жыццё весялей.
  2. А дзе цесна – там пацешна

(разам спяваюць калядную песеньку)

(выходзяць 2 хлопцы, выводзяць наперад Казу.)

  1. 11.   – А мы не адны прыйшлі,

мы каня вам прывялі!

  1. А ў нашага каня вось такая барада!

Тонкія ногі, вострыя рогі!

  1. Адно шкада, што хваста няма!

Падай голас, Сіўка, сівенькая грыўка!

(меееееееееееее)
(Настаўніца таго класа, куды прыйшлі): Дык гэта ж каза!

(каза) -Гэта я, каза, я да вас прыйшла,
Дзе каза нагой – Там жыта капой.
Дзе каза хвастом – Там жыта кустом.
Дзе каза рогам -Там жыта стогам.
Дзе каза бывае – Там шчасце вітае.
Дзе каза скача, там усім удача.

(музыка грае, каза скача, а потым падае)

  1. Вой-вой, што зрабілася з казой?
  2. 14.  (Механоша) Каб каза магла ўстаць –
    Падарункі трэба даць.
    (атрымаў падарункі)
  3. 15.  Го-го-го, каза
    Го-го, шэрая.
  4. 16.  Устань, козачка,
    Устань, малодачка.
  5. 17.  Развесяліся, усім пакланіся!

(каза ўстае)

Каза : – Дзякуй вам за падарункі,

за усмешкі, пачастункі!

А цяпер  на развітанне

Вось вам нашы пажаданні.

  1. 18.  На свеце многа ёсць турбот
    І спраў, мае сябры.
    Хай прынясе вам Новы год
    Найлепшыя дары.
  2. 19.  Хай будзе дружнаю сям’я

І поўны дом гасцей!

  1. 20.  Дзясяткі ў дзённіках у вас

Бываюць хай часцей!

  1. Хай падарункаў будзе шмат

І казачных прыгод!

  1. Усмешак шчырых зычым вам

На цэлы Новы год!

  1. Каб вы заўжды з малых гадоў
    Шчаслівымі былі.
    Расцілі шчырую любоў
    Да роднае зямлі.

Усе хорам: Да пабачэння, шчаслівых Калядаў!

(Музыка грае тую ж мелодыю на развітанне, усе сыходзяць, апошні музыка)

Сцэнар Алены Церашковай

Малюнак узяты – http://www.dubrovno.by/?p=9927, тут жа цудоўны артыкул дзецям пра Каляды.

Advertisements
This entry was posted in навучальныя матэрыялы, сцэнары and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s