Сказ пра Змяю

Нясцерпнаю негаю поўніцца ноч, 

Празрыстае мора ўздыхае,
Прыснулі чынары пад шолахі вод,
І феі слізгаюць па хвалях. 

Гісторыю, што адбылася са мной
У самым дзівосным з краёў
Такой жа далёкай паўднёвай вясной,
Спяю вам, як знойдзецца слоў.

Калісьці няўважлівы і малады,
Яшчэ я не зведаў бяды,
Быў поўны адвагі, здароўя і сіл,
І страху не ведаў тады.

Ў краіне блакітных абшараў нябёс
На скалах прыстроіўся я,
Глядзеў, як прыбой хвалі пенныя нёс…
Аж бачу: у моры змяя!

Да берагу мкнецца, ды хваляў адкат,
Адцягвае змейку з сабой,
І ў бурнае мора адносіць назад.
Не здужаць нябозе самой.

І жаль нечакана мяне агарнуў,
Я руку ў прыбой апусціў.
А страх знеспадзёўкі нутро скалануў.
Як стан мяне гнуткі абвіў.

Атрутную госцю адкінуць уніз
Хацелі ўжо пальцы мае…
І тут мне ласкавы памроіўся свіст:
– Мой збаўца, не бойся мяне.

Я Фея старая, мне тысяча год.
Ты жарсцяў не бойся сваіх.
Табе за ратунак адкрыю сакрэт,
Паслухай парады Змяі.

Ты ўсіх ўпакорыш шляхетнасцю дум,
Агмень твой не згасне, павер,
Калі будзеш правілах трымацца ва ўсім,
У будучыні і цяпер..

Ты тым, хто ў патрэбе, куфэрак душы
Часцей адкрывай, не хавай.
Судоў ні над кім не спяшайся вяршыць.
Слабейшым руку падавай.

Падумай найперш, а тады гавары,
Адолеўшы гнеў або злосць.
І ведай: каштуюць прамовы твае
Не больш, чым ты сам ужо ёсць.

Турбуйся пра старасць, юнацтва любі,
Ад зайздрасці дух ашчаджай,
Адбітка сябе не знайшоўшы ў другіх,
Правіны на іх не ўскладай.

Адрозніваць варта памылкі сяброў
Ад ворага помслівых спраў,
Аб сябру турбуйся без лішняе слоў.
І з ворагам гонар трымай.

Мінулае мчыць за табой уначы,
Яно не знікае навек,
І ў ім, незмываемым, вечна крычыць
Караны табой чалавек.

Не бойся нічога, нідзе не бяжы
Ад цяжкіх жыццёвых турбот.
Сяброўства і гонар павек беражы,
А дробязь ці варта клапот?

На доўгім шляху можа ўсё напаткаць:
І крыўда, і рэўнасць, і боль.
За гора і зло, што табе прычыняць,
Нявінным не помсці ніколі..

Працай плённай запоўні імгненні закрай,
А бяздзейных уцех пазьбягай,
Зерні міра, дабра і любові збірай
Нівы іншых людзей засявай.

Быць багатым табе на людзкую любоў,
Крылы славы цябе ахінуць,
І распусціцца сад, ўзгадаваны табой,
І імя тваё трубы спяюць.

Так сказала Змяя і сышла ў камяні ,
Не паспеў я і вокам міргнуць.
Адышлі ў ліхалецце мінулыя дні,
Вось мяжа. І гадоў не вярнуць.,

Але я не забыўся тых мудрых прамоў
Згодна ім я ішоў па жыцці.
І каб жыць давялося на свеце наноў -,
Тым жа шляхам імкнуўся б прайсці.

І жадаю вам, любыя дзеці мае,
Доўгі век гэтаксама пражыць.
Жыць паводле парад старай мудрай Змяі,
Гэтай казкі маёй не забыць.

Ірына Касаткіна – пераклала Алена Церашкова. Змешчана з з аўтарскага дазволу.

Advertisements
This entry was posted in казкі, пераклады and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s