Вялікі сакрэт для маленькай кампаніі (і ноты)

Не сакрэт, што сябры не растуць у гародзе.
Не прадаць, не купіць нам сяброў.
І таму я бягу і бягу па дарозе,
І старая кружэлка спявае ізноў:

Пад сумнае бляянне,
пад брэх ды вуркатанне,
бадзёрае іржанне
народзіцца на свет
Сакрэт для ўсёй кампаніі,
сяброўскай такой кампаніі,
маленькай такой кампаніі –
вялікі такі сакрэт.

Не сакрэт, што сябры – гэта наша сумленне,
Непахіснасць, адданасць і моц.
Гэта рыцар і меч, што нікому на свеце
Не спыніць, не стрымаць, не збароць.

Пад сумнае бляянне,
пад брэх ды вуркатанне,
бадзёрае іржанне
народзіцца на свет
Сакрэт для ўсёй кампаніі,
сяброўскай такой кампаніі,
маленькай такой кампаніі –
вялікі такі сакрэт.

Не сакрэт, што сябры з ланцуга уцякаюць,
У нудоце не хочуць сядзець.
Нізавошта яны пагаджаца не стануць
Па-гультайску бязглузда дурэць.

Пад сумнае бляянне,
пад брэх ды вуркатанне,
бадзёрае іржанне
народзіцца на свет
Сакрэт для ўсёй кампаніі,
сяброўскай такой кампаніі,
маленькай такой кампаніі –
вялікі такі сакрэт.

Не сакрэт, што сябры пад аблокі на крылах
і без крылаў імкнуцца ўзлятаць.
Але толькі пакліч – і, напружыўшы сілы,
ўніз кідаюцца нас ратаваць.

Пад сумнае бляянне,
пад брэх ды вуркатанне,
бадзёрае іржанне
народзіцца на свет
Сакрэт для ўсёй кампаніі,
сяброўскай такой кампаніі,
маленькай такой кампаніі –
вялікі такі сакрэт.

Было бы толькі з кім,
Было бы толькі з кім,
Было бы толькі з кім
Пагаварыць!



словы Ю. Морыц, музыка С. Нікіціна
пераклад Алены Церашковай (+ ноты)

Advertisements
This entry was posted in пераклады, песні and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s