Скорагаворкі дзеля добрай гаворкі

Белы бусел баіў байку беламу зайку.
На двары стары баран грукаў зранку ў барабан, што Рабая курка клюе крупкі, боб ды боб — два бабы, а яшчэ боб — тры бабы.
Гром грыміць, страляе, у дубы цаляе. Шэсць мышанят у шалашы шамацяць: “Мама Мышка сушыла шышкі”. Каток нітак клубок закаціў у куток. Смешкі кошцы, слёзкі мышцы.
Жвавы вожык жыва жуку пашыў кажух. Паша Машы пашыла папаху, Маша шыла шапку Сашу. Шапку Сашы шыла Даша.
Саша шпарыла шашой, смактала сушку за шчакой.
Твая маці і мая маці пяклі булкі ў адной хаце. Пекар Пётр пёк пірог. Ехаў Пракоп з Пракопіхаю і малым Пракапяняткам. З’еў Пракапянятка трыццаць тры пірагі з пірагом ды ўсе з тварагом.
У арла пароль “арол”, арол пароль запароў. Рапартаваў арол пра пароль, рапартаваў ды не дарапартаваў, стаў дарапартоўваць ды зарапартаваўся.

Рыбак Рыгор на рацэ рыбачыў, рыбы не бачыў, а бачыў, як лавіў рыбак судака, судзіў судак рыбака: лоўка, рыбак, ловіш, судаку сорам робіш,
Скача чапля па балоце, чачотачка ў чароце, а чубаты чачот топча, топча агарод. Я чачота падпільную, чапялою пачастую. Чалавеча, чалавеча: чаму часам плачаш, а часам скачаш?
Лаўрэн лавіў рыбу, Лара варыла рыбу з лаўровым лістом. Руды Рыгор гроб грыбы граблямі. Вадавоз вёз ваду ад вадаправода. Прытупіў пілу Піліп — пілаваў палена з ліп. Піліп пілаваў, Патап пакапаў — бык патаптаў
Мама з Мілай мылі раму. Мама Мілу мыла мылам, Міла мыла не любіла, Міла мыла ўтапіла, мама мыла шукала, мама ў Мілы пытала, хто пабудзе ў вадзе і нямокры ідзе.
Ткач ткаў на таху, хутка хукаў на руку, ткаў ткач тканіну на хустку Яніне.
Ні чуткі, ні прычуткі, а чатыры чорныя карчы чарнеюць чорнымі чубамі.
Дудар дудару дарма грае.
I тут гу-гу, і там гу-гу, і нічога разабраць не магу.

Advertisements
This entry was posted in навучальныя матэрыялы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s