Настаўнікам…

Уваходзіш у клас.

А насустрач – гарэзныя вочы.

Дзёрзкі гоман накрые, ці зманлівая цішыня.

І, бывае, над сшыткам схіліўшыся, плачаш уночы:

Шлях абраны ня той… Мо, прафесію трэба мяняць…

Але заўтра ізноў галасістым званком уварвецца,

Панясе, нібы вір, спраў надзённых круты карагод.

Калі школа аднойчы забрала ў палон тваё сэрца –

Не адпусціць, павер, і да скону адмераных год.

Хай жа хопіць на ўсіх і лагоднай, зычлівай усмешкі,

І спагады, і строгасці, моцы любіць і вучыць…

Зруйнаваныя храмы адновяць па дробных парэштках

Вучні тых, хто пакліканы лёсам Настаўнікам быць.

Advertisements
This entry was posted in Вершы, Uncategorized and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s