Разам з дзецьмі: Learn English together with Belorussian! – сям’я

Тэма “Сям’я”

Я малому цацку дам,
Адпачні, матуля – mum.

З’есць вячэру і абед
Пасля працы тата – dad.

Варыць смачнае варэнне
Нашая бабуля – granny.

Запытаўся ў нас сусед,
Дзе працуе дзед – grandad.

Запраўляе ложак сам
Любы мой сыночак – son.

З люстрам бавіцца ў ахвоту
Маміна дачушка – daughter.

Не падвёў мяне ні разу
Мой старэйшы брацік – brother.

Паўтараць разоў па трыста
Мушу я сястрычцы – sister.

– Уа! Уа! Матулю трэба!
Плача немаўлятка – baby.

Мне прыгожы белы банцік
Падарыла цётка – auntie.

– Чарвякоў кладзі ў бляшанку!-
Навучае дзядзька – uncle.

Над задачкай кемілі
Ўсёй сям’ёю – family.

Advertisements
This entry was posted in навучальныя матэрыялы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s