Мой Мінск.

Горад Мінск я шукаю на карце 
У сярэдзіне Беларусі.
Памыліцца я не баюся,
хоць нядаўна сяджу за партай.

Бо мой горад – гэта сталіца,
Бо мой горад прыгожы самы.
Тут пашчасціла нарадзіцца
мне, і тату майму, і маме.

Тут пажары тушыў мой дзядуля,
памагчы быў заўжды гатовы.
Тут вучыла дзяцей бабуля
Першым словам роднае мовы.

Тут праспекты, завулкі, плошчы,
храмы, помнікі ды фантаны.
Горад Мінск ад славутых продкаў
намі ў спадчыну атрыманы.

Хай пакліча мяне чужына
(ў свеце добрых мясцін даволі),
ты, мой Мінск, у мяне адзіны.
Я не здраджу табе ніколі.

Алена Церашкова. 10.08.2013

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s