Як Данік і Данута самі прыбіраць навучыліся

(У пакоі – стол, ложак, шафа з паліцамі. На падлозе – лялька, кніжка, мячык, канструктар. Данік і Данута гуляюць з цацкамі, побач – кот )

Данік: – Цімка! Лаві мячык!

(штурхае мячык, кот кідаецца за мячыкам. У пакой уваходзіць старэйшая сястра Марына)

Марына (строга): – Мама сказала, каб вы хуценька прыбралі цацкі і апраналіся! Пойдзеце гуляць на вуліцу! А калі я вярнуся са школы, пачытаю вам казкі!

Данік і Данута (ускокваюць, хорам): – Ура! (бягуць да дзверы)

Марына (зусім строга): – А прыбраць?

Данік і Данута (незадаволена, хорам): – Добра… Зараз(Марына сыходзіць)

Данута: – Давай прыбіраць…

Данік (шэптам): – Я лепей прыдумаў! Няхай замест нас Цімка прыбярэ!

Данута (сумняваючыся): – А ці ён справіцца?

Данік (катэгарычна): – Спраўляецца гуляцца, няхай справіцца й прыбрацца! Чуў, Цімка?

Цімка (абурана): – Мяў! Хіба я адзін гуляўся?

Данута: – Сапраўды, так нячэсна! Трэба ўсім прыбіраць.

Данік: – Ты хочаш на вуліцу ці не?

Данута: – Хачу.

Данік: – Тады ўсё чэсна! Цімка на вуліцу не ідзе? Дык няхай прыбярэцца! А нам часу няма!

(дзеці выбягаюць з пакоя)

Цімка (пакрыўджана): – Мяў! Я павінен адзін усю працу рабіць! Дзе ж справядлівасць? Як гуляцца з цацкамі – Цімка, не чапай. А як самі на вуліцу – Цімка, прыбірай!

(Цімка распіхвае рэчы па кутах: кнігі – пад шафу, мячык – пад ложак, лялькі і канструктар – пад стол. Сыходзіць з пакоя. Вяртаюцца задаволеныя дзеці)

Данік: – Глядзі, Данута, як чыста! А ты кажаш! Маладзец, Цімка!

Данута: – А дзе ён сам? Цімка, Цімка! Можа, крыўдуе?

(уваходзіць Марына)

Марына: – Ну, нясіце кніжку, будзем казкі чытаць.

Данік і Данута (бягуць да паліцы і вяртаюцца збянтэжаныя; хорам): – Марына, кніжкі няма-а!

Марына: – Дык вы ж павінны былі прыбраць кніжкі ды цацкі на месца. Прыбралі?

Данік і Данута (хорам): – Не-е-е!

Данік (плача): – Я кату даручы-ыў! Ён абяца-а-аў!

Марына: – Вось яно што! Тады я ведаю, дзе вашыя цацкі шукаць! Глядзі, Даніла, пад ложкам!

Данік (лезе пад ложак): – Пы-ылу столькі… Мячык! (выцягвае мяч)

Марына: – Данутка, шукай пад шафай!

Данута (глядзіць пад шафай): – Дык тут жа мае кніжкі! (выцягвае)

Марына: – А зараз абодва лезьце пад стол!

(дзеці выцягваюць з-пад стала астатнія цацкі)

Марына (строга): – Вось цяпер хуценька ўсё прыбярыце! А на Цімку не наракайце: ён кот, і прыбіраць не ўмее! Другім разам свае абавязкі не перакладвайце на іншых!

Данута (разважліва): – Давядзецца вучыцца самім прыбіраць!

Данік: – Затое будзем ведаць, дзе што ляжыць! А вы, сябры, прыбіраеце самі ці спадзяецеся на ката?

Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in п'есы and tagged , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s