Моўныя загадкі

ПРЫГАТУЙ АБЕД!

Закуска

У свінні яго немала.

Я вазьму сабе кавалак.

Каб закуску згатаваць,

Засталося мне дадаць

Палавінку слова ТАТА –

І гатовая……

Першая страва

Я ў свой рондаль пакладу

Лес хваёвы. І пайду

На градзе нарэжу шчаўя

І дзве літаркі прыбаўлю.

Ці не цуд? Анягож!

Налівай чырвоны …….

Другая страва (гарнір)

Мы сярэдзінку цыбулькі

і пачатак ад бабулькі

Мылі, потым абіралі,

На скрылёчкі наразалі,

На патэльню высыпалі

Ды алеем палівалі.

Вы нашу страву адгадалі?

Другая страва

Конь мой спрытны – самакат –

Даў мне свой апошні склад.

А надалей пойдзе ў нас

Самы лепшы ў годзе час.

Солім, перчым, смажым гэта –

Атрымалася …..

Трэцяя страва

Што я толькі ні рабіў,

А яго я не здабыў.

Браў бялюткае палена

І ламаў цераз калена…

Абцярэбліваў галінкі

Ў выціскальную машынку…

Што ж я так хацеў зрабіць?

Як я мусіў паступіць?

Алена Церашкова

Адказы: салата, боршч, бульба, катлета, бярозавік.

Advertisements
This entry was posted in Вершы, навучальныя матэрыялы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s