Гаспадарлівы мяшок (паводле беларускай народнай казкі)

Так было, а, можа, не  –

Жыл мужык ў адным сяле.

Сам вясёлы ды прыгожы,

Ну, а жонка у яго ж –

Распісная прыгажуня,

Адмысловая пявуння.

У адным няладна была:

Надта ж працы не любіла.

Хата брудам зарасла –

Беглі мышы са стала.

З поля гаспадар прыходзіць

І размову з ёй заводзіць:

– Дзе ж ты, жоначка, хадзіла

Што нічога не зрабіла?

– Я б зрабіла, і рабіла,

Крыху часу не хапіла!

Заўтра ў ёй другая праўда:

– Нездаровілася надта!

Гэтак лёгка адшукаць

Сто нагод не працаваць!

Мужыку то відавочна.

Ён крыху падумаў змрочна,

Але думку прыхаваў,

Выгляду не паказаў.

“Добра, я ж табе падмажу…”

А назаўтра зранку кажа:

– Ты ж нязвыклая да працы,

Дзе ж адной-та завіхацца!

Зараз буду меркаваць,

Дзе памочніка шукаць!

Мех валяўся у парозе

На нямытай на падлозе:

Ці то ногі выціраць,

Ці то бруду нацягаць.

Гаспадар – на жарт мастак,

Да мяшку звярнуўся так:

– А ты ўсё ляжыш, мяшок?

Як сапраўдны абібок!

Ну, бярысь за розум, браце,

Памажы рабіць па хаце,

Каб і не казаў я болей! –

І пайшоў сабе у поле.

Ўвечары вярнуўся з працы –

А па гаспадарцы ў хаце

Няма зруху ні на волас.

Жонка з печы кажа ўголас:

– Твой мяшок – што ўдзень, што ўночы –

Працаваць зусім ня хоча.

Цэлы дзень ляжыць, брыдота!

Вось лянота дык лянота!

Анічога не рупнецца!

Дзень ляжыць, не варухнецца!

– Бачылі бяду такую!

Я з ім зараз паталкую!

Ўскінь-ка, жонка, мех на плечы.

Зараз мы яго падлечым!

Лейцамі па меху – хвось!

Справа, злева, зверху – скрозь!

Жонка з крыку аж зайшлася:

– До’ ужо на першы раз!

Годзе, даражэнькі, годзе!

Мусіць, выправіцца, злодзей!

– Ну, глядзі,- сказаў мужык, –

Двойчы я казаць ня звык.

Выканаеш абавязак –

Добра. Не – трымай адказ.

А ты, жоначка, яго

Бізуном, калі чаго!

З таго часу чыста ў хаце,

Гаспадарка ў поўным ладзе.

І пасланы на падлогу

Дыванок – абцерці ногі.

– Дзе ж мяшок мой мог падзецца?

Жонка знай ў адказ смяецца:

– Мой прыгожы дыванок

Не дурней за твой мяшок!

Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in Вершы, казкі and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s