як з’явіліся лагатыпы пэўных машын

File:Audi logo detail.svg

Чатыры кольцы Audi з’явіліся ў 1932 годзе як саюзная эмблема чатырох аўтавытворцаў: Audi, Horch, DKW і Wanderer, якія склалі канцэрн Auto Union. Пацешна, што ў яго трапілі непрымірымыя ворагі – Audi і Horch. У 1919 кампаньёны выдушылі Аўгуста Хорха са складу кіраўнікоў завода Horch, які насіў яго імя, і ён арганізаваў канкуруючую фірму. Назва новага прадпрыемства – Audi – было перакладам яго ўласнага прозвішча на латынь (horch на старажытнанямецкі – «слухай»). «Хорх» дужа спадабаліся кіраўнікам Трэцяга рэйха (дарэчы, паводле кнізе Юльяна Сямёнава выведнік Шцірліц ездзіў менавіта на «Хорхе», а не на «мерседэсе», як у фільме). А вось пад маркай Audi выпускаліся толькі гоначныя машыны. Таму ў 1964 годзе новыя аўтамабілі з эмблемай з чатырох кольцаў атрымалі назву Audi, якая асацыюецца толькі з аўтаспортам.

BMW.svg

BMW заснавалі ў 1916 годзе як завод авіяцыйных рухавікоў у Мюнхене. Адсюль і лагатып – круціцца бела-блакітны прапелер, які з’явіўся на аэрапланах BMW ў 1917 годзе. У 1919 годзе пасля Версальскай дамовы Германіі забаранілі будаваць самалёты і гаспадарам BMW прыйшлося змяніць профіль.

Mercedes-Benz-Logo.png

Трохпрамянёвая зорка сімвалізуе тры стыхіі – ваду, паветра і зямлю, што заканамерна для канцэрна, які выпускае легкавыя машыны, грузавікі, самалёты і нават караблі.

На галоўнай гарадской плошчы Балонні ўжо гадоў пяцьсот красуе скульптура Нептуна працы Джамбалоньи. У 1914 годзе Марыё Мазераці змаляваў з марскога цара фірмовы знак для сваёй кампаніі – трызубец. Астатнія браты (Карла, Біндзі, Альф’еры, Этора і Эрнэста) былі не супраць.

У наваколлі роднай вёскі спадара Феруча Ламбарджыні з даўніх часоў вырошчвалі племянных быкоў. Таму Феруча і абраў гэтую жывёлу ў якасці сімвала механічнай моцы. Тым больш што першапачаткова Lamborghini рабілі сельскія трактары (аўтамабільнае падраздзяленне з’явілася толькі ў 1963 годзе), і бык выдатна глядзеўся на трактарным капоце.

ROLLS-ROYCE

Постаць «лэдзі, якая ляціць» (яе называюць «дух экстазу» – spirit of ecstasy) упершыню ўстанавіў на капоце ўласнага «ролс-ройса» ангельскі лорд Мантэгю ў памяць аб сваёй палюбоўніцы, якая загінула. Статуэтку па асабістай замове Фрэдэрыка Генры Ройса і Чарльза Сцюарта Ролс вырабіў скульптар Чарльз Сайкс. Ідэя спадабалася публіцы, і з 1911 года “дух экстазу» сталі ставіць на ўсе «ролс-ройсы». Сёння, пакідаючы машыну на паркоўцы, уладальнік брытанскага лімузіна можа націснуць адмысловую кнопку, і «лэдзі» схаваецца ад злодзеяў у нетрах капота.

CADILLAC

Гэты лагатып – радавы герб француза Антуана дэ ла Мота Кадзілака, які у 1701 годзе заснаваў на індзейскіх тэрыторыях вёску Віль д’Этруа (горад Тройцы). Потым сюды прыйшлі англічане, і назва сталі прамаўляць на ангельскую манер – Дэтройт.

Пачатковы капітал Андрэ Сітраэн зарабіў на вытворчасці шаўронных шасцерняў і снарадаў, якіх у Парыжы падчас Першай сусветнай вайны рабілася па 20 000 у дзень. Менавіта таму на эмблеме Citroen намаляваныя зубцы    шаўрона шасцерняў – «двайны шаўрон».

Выхадзец з Швейцарыі, Луі Шэўрале па прыездзе ў Амерыку, стаў вядомым гоншчыкам каманды FIAT America. У 1911 годзе ён разам з братамі заснаваў сваю аўтамабільную фірму Chevrolet, якая ўжо ў 1920 годзе выпусціла больш машын, чым Ford. Эмблема яго кампаніі – гэта стылізаваны крыж са швейцарскага сцяга.

Слова «субару» на японскай абазначае сузор’е Плеяды. Шэсць зорак гэтага сузор’я намаляваныя і на эмблеме машыны.

Гэтую эмблему прыдумалі яшчэ ў 1870 годзе як графічнае адлюстраванне назвы. У перакладзе з японскай «міцубісі» – гэта тры брыльянта.

Невялікі міланскі заводзік па вытворчасці гоначных машын назвалі Anonima Lombarda Fabbrica Automobili, або скарочана ALFA Прыстаўка Romeo з’явілася некалькі гадоў праз, калі ў 1916 годзе фірму выкупіў неапалітанскі фінансіст Мікола Рамэа. Эмблема новай аўтамабільнай фабрыкі была запазычаная з гербавага шчыта Мілана.

узята http://shans-auto.ru/articles/istoriya-poyavleniya-nekotoryh-iz-avtomobilnyh-logotipov

пераклад Алены Церашковай

Advertisements
This entry was posted in навучальныя матэрыялы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s