Воўк і ваўчыца (паводле беларускай народнай казкі)

Сустрэў аднойчы шэры воўк

Ваўчыцу ў цёмным лесе.

– Вітаю, шэранькі браток!

Ты нешта нос павесіў?

– Ды не, сятрыца, паглядзі:

Я сам у поўнай сіле!

А сумаваў бы я тады,

Каб ногі не насілі!

– Ды не саромейся ты, брат,

Як раптам што такое.

Ты ж, дружа мой, не вінават:

Жыццё тваё благое!

Воўк пакасіўся на яе:

– Ты патлумач адразу!

Жыццё мае як і тваё,

Не горшае прынамсі.

Ваўчыца жмурыць вочы:  – Не,

Прабач, жывеш ты горай.

Хаваешся ты ад людзей

Ў кустах…

– Дык што такога?

Хіба сама жывеш не так?

Ці не хаваешся ў кустах?

Каб нават захацела…

– Хаджу заўсёды смела!

Хоць зараз дакажу табе!

– Ну, дакажы! А я сабе

Ў кустах спакойна пасяджу,

На дурасць гэту пагляджу!

Схаваўся воўк. Ваўчыца ў поле

Пайшла-пакрочыла паволі.

Аратыя узнялі роў:

– Глядзіце, воўк! Лавіце, воўк!

А воўк пачуў… – Мяне пазналі!

Кусты, і то не ўратавалі!

Збягу, бо не падасца мала!

Ваўчыца ледзь яго дагнала.

– Што ж, братка, даў ты  лататы?

– Пабачылі мяне, хоть ты

І на вачах у іх была.

Так, праўда ўся твая была!

Ніколі б веры я не даў,

Каб на сабе не паспытаў!

Advertisements
This entry was posted in Вершы, казкі and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s