Сом еўрапейскі (Silurus glanis)


Належыць да рыб сямейства самоў (Siluridae) атрада сомападобных (Siluriformes). 
Спрадвек жыве ў шматлікіх натуральных вадаёмах Беларусі.
Цела верацёнападобнае, без лускі. Спіна чорная, бакі жоўта-зялёныя, бруха амаль белае. Скура мяккая, слізкая. Галава вялікая, пляскатая. Рот шырокі, ніжняя сківіца даўжэйшая за верхнюю. На верхняй сківіцы пара доўгіх вусікаў, на ніжняй – дзве пары кароткіх. Вочы невялікія. Анальны плаўнік доўгі, зліваецца з закругленым хваставым, тлуставы плаўнік адсутнічае, непарныя плаўнікі не маюць шыпоў.
Вядзе пераважна начны лад жыцця, на кармленне выходзіць пасля заходу сонца і палюе да світання. Днём жа ляжыць нерухома ў сваім прытулку. Інтэнсіўна сілкуецца на працягу ўсяго лета, да восені апетыт слабее і зусім знікае пры значным пахаладанні вады. Ежу сом здабывае пераважна з засады: калі ахвяра наблізілася, уцягвае здабычу ў сваю вялізную пашчу разам з токам вады. Не любіць каламутнай вады, у дажджлівае надвор’е паднімаецца да паверхні, дзе вада трохі чысцейшая.
Сталасці сом дасягае на 4-5-м годзе жыцця. Ікру адкладвае ў прыбярэжнай зоне, у зарасцях падводных раслін, пры тэмпературы не ніжэй за 18-20 ° С.
Сом – самая буйная рыба нашых вадаёмаў, ён можа дасягаць 2,5 м (а некаторыя рыбакі сцвярджаюць, нават 5 м), даўжыні і 200 ці нават 300 кг масы. Аднак такія волаты ў нашых мясцінах ужо не сустракаюцца. У кнігах згадваюць сома масай да 93 кг, часцей за ўсё сом важыць ад 32 да 63 кг. Звычайнымі ва ўловах бываюць рыбы вагой каля 5-8, радзей да 15 кг.
Расце вельмі хутка. Ва ўзросце аднаго года дасягае даўжыні 20 см, а да чатырох гадоў – 50-60 см даўжыні і 1-1,5 кг масы, да 10 год вырастае да 1м даўжыні і важыць 6-8 кг.
Сом – драпежнік, палюе на хворых рыб і пад’ядае здохлых рыб, ён санітар вадаёмаў.
Мяса сома смачнае і спажыўнае, таму ён здаўна лічыцца важнай прамысловай рыбай. Але варварскі вылаў прывёў да таго, што гэтая рыба стала рэдкасцю.
У Інстытуце рыбнай гаспадаркі навучыліся разводзіць еўрапейскага сома на продаж.

Advertisements
This entry was posted in навучальныя матэрыялы and tagged , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s