Берасцянка (лац. Fringílla coélebs, рус. зяблік) – птушка сямейства ўюрковых.


Памерам з вераб’я (даўжыня каля 17 см). Пёркі ў самца яркія (асабліва ўвесну): галава сінявата-шэрая, спіна карычневая з зялёным, Шыйка і грудзі буравата-чырвоныя, на крылах вялікія белыя плямы; афарбоўка самкі больш бляклая. Жыве зяблік ў Еўропе, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы ў лясах і парках, часта ля жылля чалавека. Зяблики прылятаюць да нас з вырая ў пачатку красавіка. Гняздо пачынаюць віць у траўні і робяць яго на дрэвах, маскіруюць мохам і лішайнікам. Часам гняздуюцца два разы на лета. Самка нясе 3-6 блакітных з рабацінкамі яек, сядзіць на іх 2 тыдні. У чэрвені вылятаюць птушаняты. Другое вывядзенне птушанят адбываецца з чэрвеня па жнівень. Харчуецца зяблік насеннем і зялёнымі часткамі раслін, летам насякомымі, якімі выкармлівае птушанят. Адлятае ў вырай з верасня да сярэдзіны кастрычніка. Частка птушак зімуе ў Цэнтральнай Еўропе, астатнія ляцяць у Міжземнамор’е. Зімой можа назірацца на Каўказе, у перадгорных лясах.Зяблікі – спевуны. Песню зяблика можна падзяліць на тры паслядоўныя часткі – запеў (больш тонкія свистовые гукі), трэль, росчырк (кароткім рэзкім гукам) у канцы. Уся песня звычайна доўжыцца каля 2-3 секунд, пасля паўзы (7-10 секунд) песня зноў паўтараецца. Праўда, спяваюць толькі самцы.Песні маладых зяблікаў кароткія, простыя. Потым яны вучацца ад старэйшых птушак, і самі прыдумляюць новыя песні. Бывае, што зяблік мае аж 10 розных песень.

Advertisements
This entry was posted in навучальныя матэрыялы and tagged , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s