ТАЯМНІЧАЯ БЯРОЗА. МІФАЛОГІЯ


Бяроза – гэта жаночае дрэва, сімвал прыгажосці, маладосці, жыццёвай сілы.
Бяроза – дрэва-ахоўнік, яно звязанае з душамі памерлых. Вось чаму на Сёмуху кожная сям’я аздабляла свой падворак, вароты, калодзеж бярозавымі галінкамі. У хаце бярозавыя галінкі ўтыкалі пад столлю накрыж у кожным куце, гэта абараняла ад перуна, ад граду і ад хвароб.
На купальскую ноч бярозавыя галінкі затыкалі за вокны, дзверы і ў плот, каб бараніцца ад ведзьмаў. У Чысты чацвер хату вымяталі барозавым венікам, які на наступны дзень спальвалі, каб з дымам сышла бяда, сум і насякомыя.
Знахары выкарыстоўвалі і сок-бярозавік, і бярозавы грыб чагу, і нават бярозавы вугаль. Сказаўшы замову, можна было перавесці хваробу з чалавека на бярозу.
Пасля Сёмухі на русальным тыдні на бярозах качаюцца русалкі.

Advertisements
This entry was posted in навучальныя матэрыялы and tagged , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s