Дама здавала багаж… С.Маршак

Дама здала ў багаж

Канапу,

Дыван,

Сакваяж,

Валізу,

Карціну,

Кардонку

І дробнага цюцьку-балонку.

 

Выдалі даме на станцыі

Аж цэлых чатыры  квітанцыі,

Што быў атрыманы багаж:

Канапа,

Дыван,

Сакваяж,

Валіза,

Карціна,

Кардонка

І дробны сабачка балонка.

 

Рэчы вязуць на перон,

Кідаюць дакучы ў вагон.

Ура! Спакаваны багаж:

Канапа,

Дыван,

Сакваяж,

Валіза,

Карціна,

Кардонка

І дробны сабачка балонка.

 

Ды толькі пачулі званок –

Сабачка з вагону ўцёк.

Убачылі ў Беразіно,

Што страцілі месца адно.

У роспачы лічаць багаж.

Канапа,

Дыван,

Сакваяж,

Валіза,

Карціна,

Кардонка

А дзе, выбачайце, балонка?

 

Аж бачаць,  ля колаў прылёг

Чарнюткі адкормлены дог.

Схапілі яго – і ў багаж,

Туды, дзе ляжаў сакваяж,

Валіза,

Карціна,

Кардонка,

Дзе ехаў сабачка балонка.

 

І вось прыбылі ў Магілёў.

Насільшчык з вагону ізноў

На тачку згружае багаж:

Канапу,

Дыван,

Сакваяж,

Валізу,

Карціну,

Кардонку…

І цягнуць сабачку за шворку.

 

Сабака як басам брахне!

Кабета спужалася: – Не!

Махлярства! Крадзёж! Ашуканства!

Парода – не тая, спадарства!

 

Кабеце не трэба й багаж:

Сапхнула нагой сакваяж,

Валізу,

Карціну,

Кардонку

-Вяртайце , злачынцы, балонку!

 

–          Прабачце! У Менску на станцыі

Мы ў вас прынялі па квітанцыі

Вось гэты дакладна багаж:

Канапа,

Дыван,

Сакваяж,

Валіза,

Карціна,

Кардонка

І дробны сабачка балонка.

Але, пэўна,  з двух да шасці

Сабака ваш мог падрасці!

 

пераклад Алены і Андрэя Церашковых

Advertisements
This entry was posted in пераклады and tagged , , , . Bookmark the permalink.

One Response to Дама здавала багаж… С.Маршак

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s