Ветлівы трусік (паводле камбаджыйскай легенды)

Слухайце, дзеці, матайце на вус.

Жыў-быў у лесе ветлівы трус.

Пасвіўся ён у траве сакаўной.

Раптам – ліса! Што рабіць? Божа мой!

Пэўна, махлярка на вёску хадзіла

Па куранят. Ды дарма: не здабыла.

Злыя, галодныя вочы блішчаць.

Трусік – наўцёкі. Ліса – даганяць.

Бачыць наш трусік – кепскія справы.

Скача, пятляе то ўлева, то ўправа.

Блытаў  сляды, колькі моцы хапала.

Скочыў за куст – а ўжо сілы так мала!

Сэрца калоціцца, бы ў трусяняці.

Ды навучыла даўно яго маці:

Калі не можаш далей уцякаць,

Варта схавацца ды перачакаць.

–          Дзе ж мне схавацца? Вось гора дык гора.

Бачыць – гара. Пад гарою – пячора.

Тут бы яму акурат затаіцца.

Трусік спыніўся. А лезці баіцца:

Раптам у схованцы ёсць ужо хтосьці?

–          Добрага дня вам! Ці прымеце госця? –

Ветліва кажа. Ды чуе ў адказ:

–          Добрага дня! Зачакаліс-с-ся вас-с-с!

Трусік пазнаў ціхі голас змяі.

Лапкі яго тут жа прэч паняслі.

Ледзь не патрапіў да смерці ў палон!

І прашыпела змяя наўздагон:

Хай бы ты горш-ш-шае меў выхаванне!

Трапіў бы ўжо да мяне на с-с-сняданне!

Ветлівасць – надта каштоўная рэч.

Нават у лесе бывае дарэчы!

Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in Вершы, казкі, Uncategorized and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s