А.БАРТО АКУЛЯРЫ


Сярожу дзесяць. Дзіму шэсць.
Расці яшчэ багата!
Як Дзіму хутка пасталець?
Як дарасці да брата?

Зайздросціць Дзіма брату.
Хіба ж ён вінаваты!

Для брата меж не існуе:
Ён у чацвертым класе.
Захоча – у кіно ідзе,
Квіткі купляе ў касе.
У яго ў кішэні ножык,
У партфелі ёсць ліхтарык.
А цяпер яшчэ Сярожу
Прапісалі акуляры!

Ён прыйшоў у акулярах.
І падкрэсліў брат старэйшы:
– Акуляры мне да твару!
Выглядаю разумнейшым!

А назаўтра – вось дык дзіва!-
Дзіма невідушчым стаў.
– Гэта – хлеб,- сказаў на мыла
Ды ў хлебніцу паклаў.
Не адразу ў дзверы трапіў.
Са стала сцягнуў абрус.
І сказаў на цёцю Капу:
– Ах, які прыгожы куст!

Гэтак блага бачыць Дзіма!
Крэсла ўзяў – усеўся міма.
І крычыць:
– Я блізарукі!
Акуляры дайце ў рукі!
Дзе тут да ўрача дарога?
Я не бачу анічога!

– Не хвалюйся і не плач! –
Кажа хвораму урач.
Апранае ўрач халат
Ды вымае шакалад.
Не паспеў прамовіць слоўца,
Чуе голас румзы-хлопца:
– Я пра шакалад не плачу!
Шакалада я не бачу!

Строга ўрач глядзіць на Дзіму:
– Гэта ты патрапіў міма!
Пражывеш без акуляраў!
Хлопца як аблілі варам…

Паказалі Дзіму месца.
Хлусіць хлопцу не да твару.
А зайздросціць іншым – кепска.
Хоць яны і ў акулярах.

пераклала Алена Церашкова. фота ўзята http://foto.academ.org/node/8502

http://dzietki.by/article/cms_view_article.php?aid=456 – Агнія Барто па-беларуску

Advertisements
This entry was posted in пераклады and tagged , , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s