Вярблюд

Ў заапарку мы гулялі,

Я і меншая сястра.

Мы вярблюда адшукалі,

Ён вялікі, як гара.

Кажуць нам:

–          Не падыходзьце!

–          Назаляеце яму!

–          Можа плюнуць, гэткі злодзей…

А сястра крычыць: – Чаму?

З-за чаго вярблюд плюецца?

На каго вярблюд злуецца?

Можа, проста задаецца

І на ўсіх яму пляваць?

Калі ласка, патлумачце,

Што наогул гэта значыць,

Бо з вярблюдам, бо з вярблюдам

Я хачу пасябраваць!

Прынясу яму вядзерца,

Каб пляваць было куды,

І другое, каб напіцца

Мог ён чыстае вады.

А наконт вярблюжай звычкі

Ў іетэрнэце пагляджу,

І дапытлівай сястрычцы

На пытанне адкажу!

Проста так ён не плюецца,

Проста так ён не злуецца.

Толькі ворагу у вочы

Ён гатовы напляваць.

Дык чаму, скажыце, людзі

Звінавацілі вярблюда?

Ён разумны і прыгожы,

З ім так крута сябраваць!

Advertisements
This entry was posted in Вершы, песні and tagged , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s