У.ВЫСОЦКІ. КАНЕЦ “ПАЛЯВАНЬНЯ НА ВАЎКОЎ” або “ПАЛЯВАНЬНЕ ЗЬ ВЕРТАЛЁТАЎ”

Нібы вострым лязом разануў па вачах
Барвяністы сьвітанак – ўзляцеў і ачах,
І зьмяніўся закон, што трымаўся вякі.
Узьняліся стракозы з пратухлай ракі,
І забава пайшла ў дзьве рукі, ў дзьве рукі.

Вы ляглі над ракой, бляск вачэй ваш цяжкі,
Нават той, нават той, хто ныраў пад сьцяжкі,
Ваўкаўню за вярсту чуў падушкамі лап,
Той, каго нават куля дагнаць не змагла б,
Той ад страху ўзмакрэў, і прылёг, і – аслаб.

Каб ваўкам усьміхалася сонца? – Ня вер,–
Мы ня любім яго, адналюбы.
Вось у сьмерці – прыгожы шырокі ашчэр
І здаровыя моцныя зубы.

Усьміхнёмся ж мы воўчай усьмешкай сваёй,
Наш характар зьмяніць немагчыма!
Ды на татуірованым сьнезе крывёй–
Подпіс выступіў: больш не ваўкі мы!

Мы паўзлі, як сабакі, падцяўшы хвасты,
Пысу ўзьняўшы, важак у зьдзіўленьні застыў:
Або Божую кару нам вецер прынёс,
Або сьвету канец – і ў глуздах перакос…
Толькі білі нас зьверху з жалезных стракоз!

Атрымалі мы сёньня сьвінцовы урок
І ляглі над ракою. І больш ні на крок!
Жыватамі гарачымі плавілі сьнег,
Гэту бойню прыдумаў ня Бог – чалавек:
Хто ляцеў, таму – ўлёт. Хто ўцякаў, таму – ўбег…

Зграя прышлых сабак, свой імпэт беражы,
Мы заўжды пераможам атакай!
Мы – ваўкі, будзем волей адно даражыць,
Вы – сабакі, вам сьмерць як сабакам!

Усьміхнёмся ж мы воўчай усьмешкай сваёй,
Мы са сьмерцю даўно пабрацімы.
Ды на татуірованым сьнезе крывёй
Подпіс выступіў: больш не ваўкі мы!

Можа ў нетрах я вас ад агню зьберагу.
Ў лес, ваўкі, бо цяжэй нас забіць на бягу!
Уцякайце, ратуйце сваіх шчанюкоў
Ад вачэй напаўп’яных здурэлых стралкоў.
Я склікаю аблудныя душы ваўкоў!

Хто жывы, той застаўся на беразе тым,
А да лесу паўзьці дзьве крывавых вярсты.
Ды адмовілі вочы і нюх я згубіў,
Ці даўно яшчэ лепшым у зграі я быў,
Напярэймы імчаў. Як я вецер любіў!

Я жывы, ды навокал, як гляну цяпер,
Толькі тое звяр’ё, што скавыча.
Нам сабака радня толькі зьнешне. Ён звер,
Што заўжды быў ваўчынай здабычай.

Усьміхаюся воўчай усьмешкай сваёй,
Хоць памру – не пакіну Радзімы!
А на татуірованым сьнезе крывёй
Тае подпіс, што больш не ваўкі мы.

 

пераклад – Георгі Станкевіч

Advertisements
This entry was posted in песні and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s