БРАТАЎ САКРЭТ

Мне брат тры фарбы падарыў.

Я думаў, ён з мяне пакпіў.

Але мне брат адкрыў сакрэт:

У тых трох фарбах – цэлы свет!

Чырвоны колер – гэта мак,

І боршч (бо ў тым баршчы бурак),

І вышыўка на ручніках,

І нашай волі годны сцяг.

У чырвань жоўтага дадам –

І пасміхнецца сонца нам,

З вулкана лава пабяжыць,

Агонь у печы затрашчыць.

Малюю жоўтыя пяскі,

Над жытам кружаць матылькі,

Ляжыць на сподачку лімон,

І жоўты ліст губляе клён.

У жоўты сіні падмяшаць –

І можна траўку маляваць,

Вось кракадзіл і агурок,

І жабка скача за парог.

Блакіт нябёс, блакіт ільноў,

Блакіт азёр і ручаёў,

І мора сіняга ярчэй

Валошкаў сінь ды сінь вачэй.

А ў сіні чырвані дадаць –

І хмары ў небе паляцяць,

Фіялкі ўпрыгожаць лес,

І расцвіце ля плота бэз.

Запомніў братаў я сакрэт:

Тры фарбы – гэта цэлы свет!

Advertisements
This entry was posted in Вершы, навучальныя матэрыялы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s