Электронныя лісты

 

Робіць бізнэс наша мама,

Мама дома не сядзіць.

Сёння будзе ў Ёкагаме.

А назаўтра – у Панаме,

Самалёты з цягнікамі –

Ні дагнаць, ні пазваніць.

 

Як на сувязі трымацца,

Каб пра Пецьку расказаць,

Ці ў задачы разабрацца,

Ці над жартам пасмяяцца,

Ці папросту запытацца,

Што мне ў школу апранаць?

 

Электронныя лісты не губляюцца ў прасторы,

Ім не трэба карабель, каб атправіцца за мора,

Ім не трэба пашталён, і жартуе часам мама,

Што па колькасці лістоў я наблізілась да спама!

 

Я канвертаў не купляю,

Я аловак не вастру:

Ноутбук я загружаю.

Хутка пошту адкрываю

І на “клаве” набіраю:

“Мама, я цябе люблю!”

 

Застаецца мышкай клікнуць

Два разы, а можа, раз –

І праз нейкую хвіліну

Хоць з пустыні, хоць з ільдзіны,

З самай дальняе краіны

Мама піша мне адказ!

 

Электронныя лісты не губляюцца ў прасторы,

Ім не трэба карабель, каб атправіцца за мора,

Ім не трэба пашталён, і жартуе часам мама,

Што па колькасці лістоў я наблізілась да спама!

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s