З перапуду  ён бялее,

а са злосці чырванее.

Ногі-шчупалы ў прысосках,

з іх не вырвешся так проста.

Дзюба як у папугая,

вокі два, ды не міргае.

Калі трэба класці яйкі,

ямку ў дне капае  мамка,

Смецце з яек прыбірае,

струменём іх прамывае,

Месяцамі не палюе –

дзеля дзетак галадуе.

Уцякае ад пагоні –

лье чарнілы за спіною,

Вораг не знайшоў дарог –

малайчына..

асьміног.

Аўстралійская  жыхарка

носіць торбачку для яйка,

Ў торбе й дзетку падгадуе,

малаком яе частуе.

Хоць сваёй не мае хаткі,

рые норку дзіцянятку.

У клубок нібыта вожык

хуценька скруціцца можа,

Ці зарыецца ў глебу –

толькі жмут калючак  зверху,

А самой яе не відна.

Што за звер такі?..

Ехідна.

Як бяжыць на двух нагах –

ён на ўсіх наводзіць жах.

Па вадзе як па сухому

ён спяшаецца дадому.

30 сантыметраў  рост –

40 сантыметраў   хвост.

Сам зялёны, як трава,

нібы ў шлеме галава.

З галавы і да хвасціны

грабянец  уздоўж храбціны.

Добра плавае, нырае,

і па сушы ён гуляе,

Есць звычайна чарвякоў,

траўку, часам слімакоў.

Калі раз пабачыш блізка,

дык запомніш…

васіліска.

Advertisements
This entry was posted in Uncategorized. Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s