ТЫ ДЗЕ, ВЯСНА?

 

Бусел у заснежанай Вялейцы - фотафакт

Самотны бусел прыляцеў

У родны край сярод зімы.

Напэўна, першым быць хацеў

Крылатым веснікам вясны.

Чаму ды як яго падвёў

Яго бусліны каляндар?

Лунаў над белаю зямлёй,

Сваю буслянку выглядаў.

Ты дзе, Вясна? Блакіт нябёс

І цёплы вецер пад крылом.

Ты дзе, Вясна? Шчаслівы лёс

Буслы нясуць у кожны дом.

Ты дзе, Вясна? – гукалі мы, –

Дзе заблукала, вашамосць?

Калі з’явіліся буслы,

То на вясну надзея ёсць.

–          А нам і добра без яе, –

Варона гаркнула з куста. –

Няхай зусім не настае,

Мы пражывем свой век і так.

А перамен даволі з нас…

Тут бусел гневу не стрымаў:

–          Вясна не можа быць не ў час,

Вясна не можа быць дарма!

Ідзе Вясна! Блакіт нябёс

І цёплы вецер пад крылом.

Ідзе Вясна! Шчаслівы лёс

Буслы нясуць у кожны дом.

Ідзе Вясна! – гукалі мы, –

Не заблукала, вашамосць!

Калі з’явіліся буслы,

То на вясну надзея ёсць.

КРАСАВІК 2013

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s