ЛІТАРА “ТЫ”(мініятура паводле Л.Панцялеева)

Дзейныя асобы: хлопчык Адась 7 год) і дзяўчынка Марыся (5 год).

(на сцэну выходзіць А., садзіцца. Чытае. Выбягае М.)

М. – Ада-ась! Навучы-ы!

А. – Мне ўрокі трэба рабіць!

М. – Ну Ада-ась! Навучы-ы!

А. – Адчапіся!

(М. кідаецца на падлогу і крычыць, б’е нагамі. Адась затыкае вушы, але хутка не вытрымлівае)

А. – Ну, добра! Ідзі сюды! ( М. садзіцца побач) Глядзі: апошняя літара алфавіта – літара Я.

М. – Літара ТЫ?

А. – Не ТЫ, а Я! Запомніла? Я. Паўтары!

М. – Не Я, а ТЫ!

А. – Чаму ТЫ? Не ТЫ, а Я!

М. – Я і кажу: не Я, а ТЫ!

А. (ускоквае на ногі, злуе): – Ты што, не разумееш? Не ТЫ, а Я!

М.(таксама ўскоквае) – Разумею! Не Я, а ТЫ!

А. (крычыць) – Якая ты недарэчная! Не ТЫ, а Я!

М. (пачынае плакаць) – Ада-ась, не крычы-ы!

А. (сумеўшыся) – Не плач! Няма чаго плакаць. Проста паўтарай за мной: Я, Я, Я!

М. (выцірае слёзы) – ТЫ, ТЫ, ТЫ!

А. (хапаецца за галаву) – Вой-вой-вой… Добра, давай паспрабуем без гэтай літары.  Чытай!

М. (раскрывае кніжку) – ТЫСЬ ЛЮБІЦЬ ТЫБЛЫКІ!

А. – Які Тысь? Якія Тыблыкі? Тут жа напісана: ЯСЬ ЛЮБІЦЬ ЯБЛЫКІ!

М. (паказвае ў кнізе) – Яблыкі? Дык гэта літара Я?

А. – Так!

М. – Праўда Я? Праўда-праўда? Я?

А. – Так! Гэта літара ТЫ!

(КАНЕЦ)

Advertisements
This entry was posted in п'есы and tagged , , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s