САМЫЯ ЗВЫЧАЙНА-НЕЗВЫЧАЙНЫЯ.

Старыя ды новыя загадкі пра жывёл. Частка 3.

11. Сам ён кошка, ды, аднак,

Звычкі мае ад сабак.

Любіць языком памыцца,

А ў засадзе не таіцца,

Як здабычу даганяе –

Кіпці ў лапы не хавае.

Беражыцеся, імпалы,

Антылопы ды джэйраны!

Быццам плямісты снарад,

Абганяе ўсіх гепард.

 

12. Гэты звер, дакладней – яшчар,

Іклаў малавата  ў пашчы,

Ды даўжэзным языком

Добра ловіць мурашоў.

Спіць на дрэвах цэлы дзень

Ці ў нары шукае цень,

Ноч – ідзе на паляванне.

Звер той дзіўна выглядае:

З галавы і да хваста

Шчыльным панцырам луска.

Скруціцца нібыта вожык –

Разгарнуць не кожны зможа,

Не пракусіць ні адзін.

Вось такі ён – пангалін.

 

13. Гэты звер заўжды галодны,

З’есць каго і што заўгодна:

І жука, і павука,

Мышку, жабку, чарвяка.

Ён палюе круглы год,

Рые пад зямлёю ход.

Мае нюх і слых выдатны,

Толькі бачыць кепскавата.

У чужых падземных хатах

Ён выводзіць дзіцянятаў,

А як з хаткі выбягяюць –

“Цягнічком” яны гуляюць:

Схопіць мамчын хвост адзін,

За яго – наступны сын…

І бягуць змяінай шыйкай.

А завецца – землярыйка.

 

14. Футра белае, густое

Не намокне пад вадою.

Ён палюе на ільдзінах,

Хутка бегае надзіва:

Поўсць калматая між пальцаў

Не  дае яму слізгацца.

Самкі вырыюць бярлогі,

З дзеткамі заснуць надоўга.

Калі раптам хто разбудзіць,

Уцякаць далёка будзе!

Небяспечныя суседзі –

Гэта белыя мядзведзі.

 

15. Хутчэй за рыдлёўку капаюць нару

Магутныя лапы, а  хвост – кенгуру.

Трусіныя вушы і нос пятачком.

Уночы цярмітнік разрые цішком –

Няма паратунку цярмітам, мурашкам.

На харчы такім ён гадуецца важкім –

Пад 100 кілаграмаў заважыць, бывае,

І болей за метр даўжынёй вырастае,

Калі не патрапіць гепарду на зуб

Жыхар афрыканскіх саван – трубказуб.

 

 

Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s