САМЫЯ ЗВЫЧАЙНА-НЕЗВЫЧАЙНЫЯ.

Старыя ды новыя загадкі пра жывёл. Частка 2.

6. Птушка вырасла такая,

Што ўжо нават не лятае,

Ды як кінецца наўцёкі,

Робіць па тры метры крокі.

Яйкі з добры мяч нясе,

Ворагаў нагамі б’е.

Ўсе вакол здзіўляюцца,

Як убачаць страуса.

7. Паглядзіце: гэта птушка

Ці гарэзлівая мушка?

Тонкі востранькі насок

П’е нектар, бы хабаток.

Дробных мошак паядае

І расліны апыляе.

Можа, быццам верталёты,

Хвосцікам наперад лётаць.

А з-за дробнага калібру

Клічуць птушачку калібры.

8. Кот драпежны, паласаты,

Ты за хвост яго не кратай!

Мясажэра неўтаймоўны

Важыць аж траціну тоны!

Звер тры метры даўжынёй,

З ім не пачынай двубой.

Бойку у яго не выйграць.

Лепей быць далей ад тыгра.

9. У Амерыцы Паўднёвай

Звер знайшоўся адмысловы.

Гэты звер – без лішніх слоў –

Рэкардсмэн між грызуноў.

Да марской падобны свінкі,

Важыць з добрую дзяўчынку,

Каля рэчкі ён жыве

Ў сакаўной густой траве

І хаваецца ў ваду,

Як пачуе дзе бяду.

Перапончатыя лапы,

Моцныя тупыя драпы,

Філасофскі выраз твару.

А завецца капібара.

10. Над высокаю травой

Бачым шыю з галавой.

Шыя гэткая даўгая

Да вяршыняў дрэў сягае,

Але цяжка нахіліцца

З ручая вады напіцца.

Ў тры разы вышэй за шафу

Афрыканская жырафа.

Алена Церашкова

працяг 6 і 8 красавіка

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s