САМЫЯ ЗВЫЧАЙНА-НЕЗВЫЧАЙНЫЯ.

Старыя ды новыя загадкі пра жывёл. Частка 1.

1. Над зямлёю велічна лунаюць.

Крылаў цень слізгае па палях.

А як на падворак завітаюць –

Шчасце прынясуць і немаўлят.

Па балотах, паплявах гуляюць,

Кормяць жабянятамі малых,

А на зіму ў вырай адлятаюць

Чорныя і белыя буслы.

 

2. Хоць харчуецца травою,

Ды памерыцца з гарою.

Рогі вострыя, як пікі,

Поўсць густая, нораў дзікі

Уцякае прэч драпежнік,

Як ідуць сваёю сцежкай

Волаты-валадары –

Белавежскія зубры.

 

3. Па сваіх памерах ён –

Абсалютны чэмпіён.

Немагчыма жыць на сушы

Гэткай аграмаднай тушы.

Трыццаць метраў ён з хвастом,

Корміць дзетак малаком.

На ўсё мора знакаміт,

А завецца сіні кіт.

 

4. Бачыў гэткую змяю?

З’есць і малпу, і свінню!

Спрытна плавае ў вадзе,

Па галінах дрэў паўзе.

Самка яйкі адкладае,

Целам яйкі сагравае,

І выводзяцца ў пяску

Дзеткі даўжынёй з руку!

Ён даўжэйшы за вагон,

Мы завем яго пітон.

 

5. Гэтыя буйныя дамы

Не вылазяць з чамаданаў.

Чамаданы скураныя,

Зверху грэбні  касцяныя.

Мажныя, нібы калоны,

Важаць аж палову тоны.

Рассякаюць хутка хвалі –

Мы на яхце не дагналі!

Ласты – як маторы проста!

А як нейкая пагроза –

Дык хаваюцца пад дахі

Скурыстыя чарапахі.

 

Алена Церашкова

 

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s