Хто каго кахае, той таго й чапае (прымаўкі пра каханне і сямейны лад)

Каханне і кашаль не схаваеш.
У каханкі смаляныя лаўкі.
Калі ў хаце ціха – не бярэ ліха.
Пад добрым кустом трава зелянее, за добрым мужыком жонка маладзее.
Як добра свякроў, то добра і нявестка.
З тварам да вянца, з розумам да канца.
Хоць вох, ды ўдвох.
Мужык ды баба – адна рада.
Якія сані, такія і самі.
На сваім падворку і сабака – пан.
Быў бы сад, а салаўі прылятуць.
Твае коні – ты й пільнуй.
Сытага сабаку не падкупіш.
Па гнязду відаць, якая птушка.
Якая Агатка, такая ў яе і хатка

Пераборны заўсёды галодны

Чорт сем пар лапцяў стаптаў, пакуль гэтакую пару дабраў

Паглядзіся ў воду, якога ты роду

Ігнат не вінават і Аўгіння не вінна, вінавата хата, што пусціла Ігната

Даганяючы не нацалуешся

Пад чорным лесам спаткаўся чорт з бесам

Не меў Саўка клопату, дык жонку ўзяў

Advertisements
This entry was posted in навучальныя матэрыялы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s