Мора хвалюецца – два…

Шторм и волны (60 фото)

Напэўна, большасць людзей думае, што хвалі – гэта вада, якая бяжыць па паверхні мора. Але, калі пакласці на паверхню вады нейкую рэч кшталту скрынкі ад запалак і паназіраць, высветліцца, што хвалі толькі падымаюць і апускаюць рэч на адным месцы, а нікуды далёка не нясуць. Гэта падобна да хваль на паверхні жытнёвага поля: каласы то прыгінаюцца, то выпростваюцца, але нікуды са свайго месца не сплываюць. Гэтым марскія хвалі розняцца ад барханаў і снежных сумётаў: барханы і сумёты сапраўды перамяшчаюцца, снег ці пясок пераносіцца з месца на месца. Таму барханы – кепскія арыентыры.

Прычыны ўзнікнення хваль розныя. Землятрус можа спарадзіць разбуральныя цунамі. Хваля цунамі бяжыць разоў у дзесяць хутчэй за звычайныя хвалі. На вышыню цунамі ўплывае рэльеф дна.

Але галоўная прычына ўзнікнення хваль – вецер, рух паветра. Ветравыя хвалі маюць вышыню, даўжыню, шырыню, перыяд (частату) і форму.

Вышыня – гэта адлегласць па вертыкалі ад падэшвы – самай нізкай кропкі ўпадзіны – да вяршыні. Хвалі пры адным і тым жа ветры будуць вышэйшыя там, дзе больш месца і менш перашкожаў: у глыбокіх і шырокіх марах без выспаў і меляў. Салёная вада цяжэйшая за несалёную, ветру цяжэй яе разгайдаць. Таму штормы на азёрах бываюць мацнейшыя за хваляванні ў марскіх бухтах, а блізу Антарктыды хвалі куды большыя за хвалі Атлантыкі.

Найвышэйшая зафіксаваная марская хваля – 34 метры (у Ціхім акіяне падчас урагану ў лютым 1933 года).

Шырыня хвалі тым большая. Чым большая яе вышыня. Існуе простая залежнасць: шырыня хвалі ў 30-40 разоў большая за вышыню.

Даўжыня хвалі – адлегласць паміж грэбнямі суседніх хваляў – вельмі істотны паказчык для марака. Дасведчаны рулявы не ідзе супраць хваль, а стараецца падняцца на хвалю наўскасяк, а спускацца з яе наўпрост. Пры папутным ветры небяспечна, калі даўжыня хвалі большая за даўжыню яхты. А вышыня хвалі – роўная даўжыні судна. Пры такіх умовах яхта можа кульнуцца праз нос.

Ідучы ўздоўж вялікіх хваляў, яхта рызыкуе чарпануць ваду бартом.

Але часам наляціць шкадлівы вал і выкупае і яхту, і каманду з галавы да ног. З-за незвычайнай формы такія хвалі завуць няправільнымі. Узнікаюць яны, калі вецер дзьме насустрач плыні, альбо калі сустракаюцца хвалі розных напрамкаў (на звычайныя хвал, адпаведныя кірунку і моцы ветра, накладаецца хваляванне ад шторма па суседству).  Вертыкальныя хвалі ўздымаюцца, як вадзяныя сцены, і абрынваюцца на палубу. Ухіліцца ад іх немагчыма.

Урэшце хвалі дасягаюць берага і там праяўляюць сябе ва ўсёй красе: утвараюць буруны. Буруны бываюць двух кшталтаў: нырцаючыя ды слізгаючыя. Першыя ўласцівыя хвалям, якія нарадзіліся далёка ад берага. Грабяні такіх буруноў навісаюць і абрынваюцца, нібы вадаспад.

Слізгаючыя буруны паступова зніжаюць сваю вышыню, накатваюцца на бераг.

Трапіўшы на глыбіню, меншую за палову іх вышыні, хвалі вырастаюць, ператвараюцца ў пахілыя валы, грабяні якіх падаюць наніз – прыбойныя хвалі. На Ціхім акіяне паблізу Гаваяў такія хвалі могуць вырастаць да 10, а часм – да 17 метраў і ўяўляюць рэальную небяспеку для мараходаў.

Але самымі небяспечнымі ёсць штармавыя хвалі, спароджаныя ўраганамі. Яны нясуць разбурэнне і часам прыводзяць да гібелі людзей (напрыклад, у  Бенгальскім заліве ).

Але правільна складзены маршрут. Веданне марскіх плыняў і асаблівасцяў вятроў  часцей дазваляе пазбегнуць сустрэч з небяспечнымі хвалямі.

 

Алена Церашкова

Фота ўзята: http://vsyako-razno.ru/6569-shtorm-i-volni-60-foto.html

Advertisements
This entry was posted in навучальныя матэрыялы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s