Мора хвалюецца – раз…

Шторм и волны (60 фото)

Для кожнага марака найважнейшымі абставінамі з’яўляецца надвор’е. Гэта і пытанне бяспекі, і эфектыўнасць падарожжа, і задавальненне ад мора і яхты. А надвор’е на моры бывае розным. І ў першю чаргу гэта залежыць ад ветра.

Поўная адсутнасць ветра – так званы штыль – гэта непрыемна. Ветразі абвісаюць, яхта стаіць на месцы (зразумела, яхта з маторам тут у выгоднейшым становішчы), людзі пакутуюць ад спёкі і сумуюць. Калісьці патрапіць у штыль – а ёсць мясціны, дзе штыль доўжыцца тыднямі, і абмінуць іх атрымліваецца не заўсёды – азначала рызыкаваць страціць карабель і каманду. Вось тады і сталі капітаны патрабаваць ад каманды ідэальнага парадка і чысціні на караблі, займаючы матросаў, каб не дурэлі ад няма чаго рабіць. Няма занятку? Надрайвай, то бок націрай да бляску, медныя часткі!

Затое  ўсе яхтсмены любяць так званае “катальнае надвор’е” – калі вецер не мацнейшы за 3 балы па шкале Бафорта – менш за 5 м\с, вялікія і малыя яхты ідуць з лёгкім прыемным ухілам, ветрык песціць твар, на хвалькі, вышыня якіх менш за паўметра, можна не зважаць, і паездка дастаўляе адно толькі задавальненне.

Але раптам вецер памацнеў, дасягнуўшы 4 балаў – 8 м\с.  Вялікім яхтам гэта лухта – хвалі каля 1 м вышынёй іх не бянтэжаць. А вось на малых вадаплавах сітуацыя ўжо напружаная. Пачынаецца гайданка, з’яўляюцца першыя ахвяры “марской хваробы”.

І тут знянацку налятае шквал – адразу ў поўную моц, без папярэджванняў! Вецер з хуткасцю 20-30 м\с (а то і ўсе 70!), грымоты, маланкі, дождж. Празяваў – і воь ужо яхта бездапаможна гайдаецца на хвалях без мачты і ветразяў, а каманда барахтаецца за бортам. Так бывае з тымі яхтсменамі, якія сустрэлі шквал непадрыхтаванымі. Але шквал заканчваецца хутка, не паспеўшы як след разгайдаць хвалі. Таму маторныя яхты пачуваюцца някепска.

Як пазнаць набліжэнне навальніцы? Варта заранёў пацікавіцца прагнозам надвор’я. Але і самому быць уважлівым. Калі вецер узмацніўся і нечакана мяняе кірунак, аблокі патаўсцелі і пацямнелі, раптоўна пахаладнела, паказанні барометра ўпалі – найлепей прыстаць да берага і выйсці з вады. А калі гэта немагчыма – прыняць меры перасцярогі. Апрануць выратавальныя камізэлькі, задраіць люкі, замацаваць усе рэчы на палубе. Добра, калі ў вас абутак на гумовай падэшве. На добрай яхце мусіць быць “зазямленне” мачты на ваду. Старайцеся размясціцца як мага ніжэй на палубе. Калі шторм сапраўды страшны – прывяжыцеся вяроўкамі. Заранёў прыбярыце лішнія ветразі, бо інакш іх “прыбярэ” вецер, імгненна пакінуўшы на мачце дробныя шматкі. Пастарайцеся дакладна вызначыць свае каардынаты да пачатку шторма. Зважайце, куды вас гоніць бура – магчыма, вам давядзецца пасылаць сігналы дапамогі.

А вось цунамі – хвалі, спароджаныя землятрусам – уяўляюць найбольшую небяспеку не ў адкрытым моры (там цунамі можа выглядаць бяскрыўднай паўметровай хвалькай), а ў прыбярэжнай зоне, дзе хваля-пачвара раптам вырастае памерам з дзевяціпавярховы дом. Таму ў параўнальнай бяспецы будуць яхты на якарных стаянках. А тыя, што прышвартаваныя ля прыстані, рызыкуюць найбольш.

Алена Церашкова

Фота ўзята http://vsyako-razno.ru/6569-shtorm-i-volni-60-foto.html

Advertisements
This entry was posted in навучальныя матэрыялы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s