ШТО ТАКОЕ СВАБОДА…

Я спытаў у зубра:

Што такое свабода?

Адказаў валадар беларускіх лясоў:

Без свабоды не выжыць лясному народу.

Не ўратуюць ні рогі. Ні спрыт капытоў.

Не ўратуюць вальеры ды цёплыя стойлы,

Не ўратуе пажоўклага сена капна.

Калі ў родных абшарах ты болей не вольны –

І жыццё не жыццё, і вясна не вясна.

Я спытаў у “зубра”:

Што такое свабода?

Адказаў мне хлапец васемнаццаці год:

Без свабоды ў краіне не выжыць народу.

Ды чамусьці не прагне свабоды народ.

Іх здаволілі цалкам іх цёплыя стойлы,

Жрут быдлячае сена з відна да відна.

А я волі хачу. Бо, калі я не  вольны –

І жыццё не жыццё, і вясна не вясна.

Я спытаў у народа:

Што такое свабода?

Раззлаваўся народ і паслаў мяне на.

Калі з чыстым сумленнем ты прагнеш свабоды,

Пераможа жыццё і надыдзе вясна.

Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in Вершы, песні and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s