ЗЯМЛЯ САННІКАВА

Пра нас не здыме эпапею Энзейнштейн,

І Караткевіч не напіша з нас раман.

Мы ўзялі назву з вуснаў тысяч тых людей,

Што йдуць да нас і кажуць: будзе зноў  падман.

Надзея з роспаччу мяняецца падчас.

Не ўзняўшы голаў, не падняцца і з кален.

Яны завуць Зямлёю Саннікава нас,

Зямлёй надзей і добрых перамен.

А над Зямлёю Саннікава дождж,

А над Зямлёю Саннікава ціш.

У вочы скажуць: плёну ні на грош!

А следам: дзякуй, дружа, што стаіш!

А над Зямлёю Саннікава ноч,

І сонца б’ецца у аблозе хмар.

Тут  я і ты, а хто яшчэ апроч?

Ты – беларус, ліцвін, змагар, ваяр.

–         А што вы зробіце, як ён мацней за вас?

–         А мы сваёй не пашкадуем галавы.

Завеце вы Зямлёю Саннікава нас,

Але надзея наша – гэта вы.

Вы столькі год гукалі шэптам: “Перамен!”

Ці гучна марылі пра 9 грам свінца…

А зараз НАЦЫЯ ўздымаецца з кален –

За гэта варта біцца да канца!

Хай над Зямлёю Саннікава дождж,

Хай над Зямлёю Саннікава ціш.

У вочы скажуць: плёну ні на грош!

А следам: дзякуй, дружа, што стаіш!

А над Зямлёю Саннікава ноч,

І сонца б’ецца у аблозе хмар.

Тут  я і ты, а хто яшчэ апроч?

Ты – беларус, ліцвін, змагар, ваяр.

15.10.2010

Advertisements
This entry was posted in Вершы, песні and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s