Вокны ў мозг 9. Вочы. Частка другая – навуковая

Папулярна пра ворганы пачуццяў.

Пабудова вока.

Калі б ты захацеў зрабіць мадэль вока, табе спатрэбіліся б некалькі павялічальных шкельцаў, некалькі тоўстых гумак, круглы мяч з дзіркай, металёвая сетка і электрычны дрот. Круглы мяч з дзіркай – гэта абалонка вока – склера і зрэнка, акенца, праз якое мы і бачым; на святле адтуліна зрэнкі звужаецца, прапускае толькі вузкі пучок яркіх промняў – мозг успрымае ўсё чотка і ясна. Сцямнела вакол – зрэнка пашыраецца, каб прапускаць болей промняў. Але промні гэтыя слабыя, таму мозг бачыць толькі абрысы рэчаў, без колераў і дробных дэталяў.

Павялічальных шкельцаў у воку некалькі. Тоненькая рагавіца прыкрывае акенца зрэнкі. Крышталік ловіць промні, што патрапілі ў зрэнку, і збірае ў пучок. За крышталікам – трэцяя лінза: шклопадобнае цела.  А ззаду гэтай апошняй лінзы – тоненькая сеткавіца, сетачка, сатканая з клетак-фотарэцэптараў: палачак ды колбачак. Палачкі ловяць святло, колбачкі – святло асобных колераў. І кожная клетка-рэцэптар, як ты ўжо ведаеш, падае электрычны сігнал у мозг. Усе сігналы з сеткавіцы збіраюцца ў адзін электрычны дрот – зрокавы нерв. Па ім трапляюць у мозг, а ўжо мозг разумее, што мы бачым.

А дзеля чаго ж нашай мадэлі гумкі? Гумкі – гэта цягліцы, на якіх вісіць мяч-вока. Гэтыя цягліцы паварочваюць вока, каб зрэнка лавіла промні з розных бакоў, а яшчэ яны крыху расцягваюць і сціскаюць вока-мячык, мяняючы форму лінзаў – і вока перастройваецца, каб лепей бачыць зблізу ці здалёк – настройвае рэзкасць. Калі цягліцы вачэй перанапружаныя, лінза перакошваецца і вока кепска бачыць далёкія. аб’екты. А калі раптам хаця адна цягліца аднаго вока недапрацоўвае – вока пачынае касавурыць, вочы перастаюць працаваць разам, зусім як у нашай гісторыі. Трэба кожны дзень трэніраваць цягліцы вачэй адмысловай гімнастыкай, і зрок захаваецца вострым.

 

Вось такія “вокны” ў мозга. Беражы свае “вокны”, і тады твой мозг цябе не падвядзе.

 

Алена Церашкова.

Advertisements
This entry was posted in навучальныя матэрыялы and tagged , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s