Вокны ў мозг 8. Вочы.Частка першая – казачная

песочница,котик,няшка,что же он такое в своей жизни увидел

Як два брата ў розныя бакі глядзелі.

Жылі-былі на твары вочы. Ядзелі ў вачніцах абапал носа і з цікаўнасцю пазіралі на свет. Але аднойчы ў левае вока заляцела мошка. Заміргала вока, заплакала. Мошку слязой змыла, але тая паспела крыху воку пашкодзіць. Захварэля левае вока. Чырвонае стала, слязлівае. На свет белы пазіраць адмаўляецца, за павекамі хаваецца. Праваму воку сумна адному. Адно вока бачыць не так, як два: не можа мозг вызначыць трапна адлегласць паміж рэчамі. Рука мяч кідае – мяч міма ляціць. Рука хоча нітку ў іголку заправіць – доўга возіцца, пакуль патрапіць.

Стала правае вока на левае сварыцца. Маўляў, усё ты лайдачыш. Пакрыўдзілася левае вока.

–         Буду ў свой бок глядзець. А правае хай у свой бок глядзіць.

І сталі вочы касавурыць у розныя бакі. Бедная галава зусім заблыталася: усё ў мозга дваіцца, кожнае вока сваю карцінку перадае. І чалавек то дрэва перад носам не заўважыць ды шышку наб’е, то шклянку нялоўка са стала скіне – бяда!

Добра, што ішоў міма чараўнік, паглядзеў, як чалавек мучаецца, дый кажа:

–         Вока, а вока, хочаш, пакажу нешта? – і выцягнуў з кішэні нешта бліскучае. Левае вока думае: “Мяне  клічуць!” І правае вока так думае. Утаропіліся абодва вокі на бліскучы каменьчык, забыліся, што сварыліся. А чараўнік марудна так каменьчык паварочвае, крыху ўправа адвядзе, крыху ўлева, то наблізіць да вачэй, то аддаліць. Любуцца вочы рознакаляровым каменьчыкам, з усіх бакоў разглядаюць, разам працуюць.

–         Прыгожа? – пытаецца чараўнік.

–         Прыгожа,- адказваюць вочы і галава.

–         Калі будзеце дружна працаваць, дык усё наўкол правільна ўбачыце і шышак  на галаве набіваць не будзеце.

Алена Церашкова

Працяг заўтра!

Advertisements
This entry was posted in казкі, навучальныя матэрыялы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s