Вокны ў мозг 7. Язык. Частка другая – навуковая

Папулярна пра ворганы пачуццяў.

Анатомія языка.

Язык зрастаецца з двух палавінак, хоць і выглядае цэлым. Асноўная частка языка – гэта некалькі пераплеценых цяглічак. Яны дазваляюць языку прымаць самыя розныя формы, даставаць самыя дальнія куточкі рота і нават аблізваць нос (калі патрэніравацца). Костак у языку і праўда няма. З усіх бакоў язык пакрыты слізістай абалонкай – тоненькай абарончай плёначкай. На слізістай ёсць смакавыя смочкі рознай формы, кожны з якіх адказны за нейкі смак. Калі кіслы сок капнуць на смочкі, адказныя за салодкае, язык прамаўчыць. Але як толькі сліна разбавіць кіслату і данясе да смочак, адказных за  кіслае, па адчувальных нервах адразу пабяжыць у мозг сігнал: “кіслае!” У той жа час пададуць свой сігнал і нюхальныя рэцэптары: “пахне лімонам!” І мозг прымае рашэнне, выплюнуць роту кіслае ці праглынуць і аблізнуцца.

Апроч маўлення і смакавання язык вельмі актыўна ўдзельнічае ў жаванні і глытанні. Перакладвае ежу з адных зубоў на другія, перамешвае яе са слінай і каўтае.

Верхні слой языка злушчваецца, як і верхні слой скуры. Так утвараецца на языку налёт. Па колеры і таўшчыні налёта дакторы ўмеюць пазнаваць некаторыя хваробы. У здаровага чалавека язык ружовы, налёт светлы і яго мала. Зранку і ўвечары, калі ты чысціш зубы, не забудзься пашараваць шчоткай і спінку языка – разам са злушчанымі клеткамі ты пазбавішся многіх мікробаў.

Алена Церашкова

Працяг заўтра!

Advertisements
This entry was posted in навучальныя матэрыялы and tagged , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s