Як Данік і Данута ў аўтобусе ехалі

(на сцэне два крэслы побач, нібыта ў аўтобусе. Выбягаюць Данік і Данута)

Данута (адпіхвае Даніка): – Я каля вакна сяду! (садзіцца на крэсла)

Данік: – Так нячэсна! Чаму заўсёды ты каля вакна?

Данута: – Хто паспеў, той і сеў! Хто паспеў, той і сеў! (высоўвае язык)

Данік: – Добра, наступным разам пабачым, хто паспее! (плюхаецца на сядзенне. Уваходзіць старэнькая бабуля з кійком, становіцца побач з Данікам. Данута глядзіць у вакно. Данік ёрзае на сядзенні, мнецца, раз-пораз пазірае на Дануту, ўрэшце ўздыхае ды ўстае) Сядайце на маё месца, калі ласка.

Бабулька (ласкава): – Дзякуй табе, хлопчык, але не трэба. Я ўжо выхадзіць буду.

(Бабулька выходзіць. Данік, задаволены, зноў плюхаецца на сядзенне, штурхае Дануту)

Данік: – Чаму старой месца не саступіла?

Данута: – Якой старой? Я й не заўважыла. А, той, што толькі што выходзіла? Дык яна не збіралася садзіцца, гэта любому зразумела было.

(Данута адварочваецца. Заходзіць кабета з вялікімі валізамі. Данік весела падымаецца)

Данік: – Сядайце, а то ў вас торбы цяжкія!

(кабета ставіць валізы на сядзенне і застаецца стаяць побач. Данік паціскае плячыма й разводзіць рукамі. Кабета забірае валізы і сыходзіць)

Данута (здзекліва): – А торбам я таксама павінна была месца саступіць?

Данік (злосна): – А ногі не адваліліся б!

(Данута зноў адварочваецца да вакна. Уваходзіць хлопец на мыліцах, становіцца каля Даніка. Той глядзіць на Дануту, потым уздыхае, падымаецца)

Данік: – Сядай, дружа. (хлопец моўчкі садзіцца, трохі сядзіць, потым моўчкі выходзіць) Нават не падзякаваў… (садзіцца, штурхае Дануту) Чаму ты яму месца не саступіла?

Данута: – А як бы ён сюды пралез са сваімі мыліцамі? Яму на тваім месцы зручней! (на сцэну ўваходзіць настаўніца, Данута адразу выбіраецца са свайго крэсла) Пусці мяне! Сядайце, Таццяна Васільеўна!

Данік (абурана): – Так нячэсна! Ты толькі тым месца саступаеш, хто цябе пахваліць! Таццяна Васільеўна, сядайце лепей на маё месца!

Таццяна Васільеўна: – Дзякуй, Данік. (садзіцца на Данікава месца)

Данута (пакрыўджана): – І чым гэта маё месца горшае? Яно ж каля вакна!

Таццяна Васільеўна: – Месца тваё добрае, але мне прапанова Даніка болей спадабалася. Бо Данік не толькі мне месца саступае. Ён шануе старых і шкадуе слабейшых. Малайчына, Данік. А табе, Данута, трэба добра падумаць.

(Настаўніца выходзіць. Дзеці садзяцца)

Данута (задумліва): – Я зразумела. Трэба быць уважлівым да ўсіх людзей. І не чакаць абавязкова, што цябе пахваляць. Калі побач з табой стары чалавек ці хворы, трэба яму дапамагчы.

Данік: – А вы, рабяты, уважліва ставіцеся да людзей, што побач з вамі?

Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in п'есы and tagged , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s