Вокны ў мозг 4. Нос. Частка першая – казачная

Твой сябра нос

Жыў-быў на тварыку нос. Быў ён надзвычай цікаўны: паўсюль лез, усё вынюхваў, галаве спакою не даваў. Трывала галава доўга, нарэшце раззлавалася:

–      Слухай, нос, без цябе лепей было б!

–      А дыхаць ты як без мяне будзеш?- абурыўся нос.

–      У мяне рот ёсць!- адказала галава.

Пакрыўдзіўся нос. Уцёк з тварыка на пятку. Стала галава без носа жыць. Спакойна ёй. Сабралася галава абедаць. Паставілі рукі кашу варыцца і сталі на стол збіраць. А тут вочы галаве і кажуць:

–      Дым валіць!

А гэта каша на пліце дагарае! Адны вугалёчкі засталіся, ледзве пажар не ўтварыўся.

–      Гэй, нос, што ж не папярэдзіў, што каша падгарае? – гукнула галава.

А няма носа! На пятцы сядзіць, з галавою ведацца не хоча.Стала галава есці. А што есць, не адчувае. Нешта салодкае, нешта салёнае, нешта кіслае… А што – не разумее.

–      Вочы, што ядзім?

–      Бульбу, тамат ды катлету!

–      Язык, чаму так нясмачна?

–      Бо носа няма! Нос ежу нюхае, я спрабую. Тады ты ведаеш, ці смачна. Адзін я рады не дам!- апраўдваецца язык.

А тут яшчэ кашаль пачаўся. Кашляе галава, толькі што не адваліцца.

–      Гэй, рот, у чым справа?

–      Раней нос дыхаў,  паветра праз ягоныя ходы праходзіла, сагравалася ды вільготным рабілася, мікробы ды пыл варсінкі насавыя прэч вымяталі. А ў роце так яго не сагрэеш. Вось холад горла і дзярэ!- тлумачыць рот.- Вяртай хутчэй нос назад, бо расхварэемся!

Паклікала галава нос назад.

–      Прападаем без тваёй дапамогі! Бярыся за сваю працу!

–      І я без вас ледзь не прапаў,- прызнаўся нос. – Чую пахі, ды без галавы: што нюхаю – не разумею!

Памірыліся нос ды галава. Але той час, што нос на пятцы сядзеў, марна не прайшоў. Пасябраваў нос з пяткамі. І цяпер, калі ты ножкі прамочыш, пяткі хуценька пра гэта носу твайму паведамляюць. І пачынае нос соплі выдаваць. А саплівы нос сваю работу не робіць. Даводзіцца галаве думаць, як пяты сагрэць, каб самой не расхварэцца. А калі пяты загартоўваць, бегаць басанож па траве, абліваць іх халоднай вадой, дык і носу прастуда будзе нястрашная.

Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in казкі, навучальныя матэрыялы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s