Вокны ў мозг. 3. Вуха. Частка другая – навуковая.

Уладкаванне вуха. Паглядзіце на вашага суседа. Па баках галавы ў яго маюцца два храстковых выраста, па памеры як чвэрць далонькі. Гэта не ручкі для адкручвання галавы і не ўваходы для падлучэння слухавак. Гэта – <b>вушныя ракавіны</b>, іх яшчэ называюць вонкавае вуха. Задача вушной ракавіны  – збіраць гукавыя хвалі і накіроўваць іх у слыхавы праход – канал, які вядзе да <b>барабаннай перапонкі</b> і сярэдняга вуха. Чым шырэйшая варонка, тыя больш гукавых хваляў яна збярэ. Барабанная перапонка дрыжыць ад гукавых хваляў, як шкура барабана ад удару палачкай. Да сярэдзіны перапонкі знутры прырасла ручка <b>малаточка</b>, а галоўка малаточка перадае дрыжыкі на <b>кавадла</b>, якое звязанае са <b>страмёнкам</b>. Падстава страмёнка зраслася з <b>мембранай унутранага вуха</b> – слімака, дзе ў спецыяльнай вадкасці жывуць <b>клеткі-рэцэптары</b>. Увесь гэты ланцужок створаны прыродай дзеля таго, каб узмацніць гукавыя ваганні і перадаць іх да адчувальных клетак. А клеткі, як вельмі чуйныя мікрафоны, ловяць слабое ваганне і адказваюць на яго электрычным разрадам, які па нервовых валокнах, як па правадах, перадаецца ў мозг. Менавіта мозг адрознівае шум ад музыкі, шэпт ад крыку, пазнае знаёмыя галасы і разумее словы. А яшчэ ва ўнутраным вуху, глыбока ў скроневай костцы, схаваны ворган раўнавагі. Гэта тры паўкружных канальчыка, дзе таксама ў спецыяльнай вадкасці жывуць іншыя адчувальныя клеткі. Уяві, што ты спатыкнуўся. Галава твая рэзка тузанулася. Тут жа вадкасць у канальчыках ссоўваецца, клеткі гэта адчуваюць і пасылаюць мозгу разрад. А мозг аналізуе, у якім з канальчыкаў вадкасць змясцілася ў які бок, і робіць выснову, як змянілася становішча галавы, і камандуе целу, як выраўняцца ды пазбегнуць падзення. А дапамагаюць мозгу сігналы ад вачэй і ад цягліц твайго цела. <i>Вонкавае вуха ёсць не ва ўсіх. Калі жывёле важна хутка ляцець, прабірацца праз падземны ход ці імкліва плыць пад вадой, дык вушы, якія тырчаць, будуць працаваць як тормаз. Не любяць адрошчваць вялікія вушы жыхары халодных раёнаў – таго і глядзі, адмарозіць! Затое ў цёплых краінах вялікія вушы ў модзе: яны дапамагаюць не перагрэцца ў спёку.</i> <i>Бывае так, што сярэдняе вуха перастае праводзіць гук (пашкоджаная перапонка ці зрасліся намертва слухавыя костачкі). Але чалавек усё роўна чуе моцныя гукі. Ад моцных гукаў дрыжаць самі косткі чэрапа, гэтыя дрыжыкі праз вадкасць слімака перадаюцца на адчувальныя клеткі ўнутранага вуха.</i> <i>Вуха – ворган парны. Калі гук злева, ён спачатку даляціць да левага вуха, потым да правага. Мозг ўловіць гэтую малюсенькую розніцу ў часе і вызначыць, у якім баку крыніца гуку.</i> Чаму псуецца слых. Калі ты правядзеш некалькі гадзін у шумным цэху завода ці на гучным канцэрце, у цябе пачынае балець галава. Гэта мозг падае сігнал, што стаміўся. Вушы добрасумленна перадавалі яму кожны гук, і вось мозг больш не хоча разбірацца ў гэтым тлуме. Калі паспяшацца ў нейкае ціхае месца, галава хутка перастае балець – вушы і мозг адпачываюць. Але калі ты зноў трапіш у шум, мозг запатрабуе ў вушэй: перадавайце толькі гучныя гукі, слабыя я аналізаваць не хачу! Чаму? Таму што ціхі гук пройдзе толькі праз сістэму вуха, а гучны пралезе і праз косткі чэрапа, нікуды ад яго не падзецца. І вушы старанна выконваюць загад: не зважаюць на ціхія гукі. Дзень не зважаюць, тыдзень не зважаюць – і прызвычайваюцца зусім ціхія гукі не заўважаць. І вось ты пачынаеш перапытваць, гучней уключаеш мульцікі, бо не разбіраеш слоў. Слых сапсаваўся! Тут трэба даць вушам цішыню на некалькі дзён, каб адпачылі яны і мозг, каб захацелі зноў чуць самыя ціхія гукі. А потым старацца слухаць музыку і тэлевізар а самым ціхім гуку. Тады слых адновіцца. А калі рабіць наадварот – зніжэнне слыху стане незваротным. Алена Церашкова Працяг заўтра!

Advertisements
This entry was posted in навучальныя матэрыялы and tagged , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s