Вокны ў мозг. 2. Вуха. Частка першая – казачная.

Папулярна пра ворганы адчуванняў.

 

Важнае вуха

Звярнулася раз вуха да чараўніка. “Хачу быць самым важным у чалавечым целе!”  “А хіба зараз у цябе важнай работы мала?” – здзівіўся чараўнік. – “Ты ж ловіш усе гукі наваколля! Без цябе чалавек ні музыку не пачуе, ні голас сябра, ні небяспеку ззаду! Без цябе чалавеку так цяжка давялося б.”

“Гэта так, але ўсё ж чалавек на вочы болей спадзяецца.”

“А ці ведаеш, вуха,  ты яшчэ і за раўнавагу адказваеш. Калі чалавек вочы заплюшчыць, дык унутранае вуха  падказвае яму, што робіць і куды рухаецца ягонае цела: дзе рукі, дзе галава, дзе перад, дзе зад. Без вуха чалавека можна было б дагары нагамі падвесіць, а ён бы і не зразумеў. Без вуха чалавек і некалькі крокаў прайсці не здатны, бо паваліцца. Хіба мала табе?”

“Справа ў тым, што я сваю работу раблю як бы і без чалавека. А яму падавай ўсё гатовае – і гукі, і раўнавагу. Вось чалавек мяне і перастаў заўважаць. А то і крыўдзіць пачаў: то нейкія жалезкі ў маю ракавіну чапляе, то навушнікамі мяне глушыць, то калупаецца алоўкам у сярэдзіне, то памыць забываецца, то на мароз без шапкі выганяе. Быццам цаніць мяне няма за што.”

“ Слухай мяне, вуха,- сказаў чараўнік. – Адкрыю я табе сакрэт. Ты, вуха, можаш слухаць не толькі цэлы свет, але і кожны ворган чалавечага цела. І ныркі, і страўнік, і пячонку, і вочы – усіх-усіх. На вушной ракавінцы сабраліся чароўныя кропачкі-кнопачкі, маленькія, але важныя. Калі  кропачкі прыпесціць, пагладзіць, то і ныркам, і страўніку, і вочкам, і ўсяму целу будзе прыемна, быццам іх саміх расцерлі ды пагладзілі. А калі ракавінку халоднай вадой абліць – усё цела прачнецца, як ад халоднага душа, і ўзбадзёрыцца на цэлы дзень. Вось якое ты мудрае і неабходнае.” Уздыхнула вуха: “Дык чалавеку без мяне нікуды і ніяк? Добра, буду сваю работу рабіць сумленна. А ты, чараўнік, раскажы пра мяне чалавеку. Можа, задумаецца.”

А ты ведаеш пра чароўныя кропачкі на вушку? Расцірай вушкі кожны дзень, песці іх і не забывайся абліваць халоднай вадой. Тады тваё цела будзе моцным, здаровым і бадзёрым! Не ўстаўляй у вушка  розныя жалезкі, нават вельмі прыгожыя: тым самым ты можаш пашкодзіць чароўную кропачку і адпаведная частка цела пачне хварэць. Вушкі нельга біць, выкручваць і груба цягаць. А вось на дзень народзінаў пяшчотна патузаць за вушкі вельмі карысна. Толькі абавязкова з добрым настроем.

Алена Церашкова

Працяг заўтра!

Advertisements
This entry was posted in навучальныя матэрыялы and tagged , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s