Вокны ў мозг. 1. Уводзіны

Папулярна про ворганы адчування.

Кожнаму вядома, што галоўная частка цела ў чалавека – галава. Галава і рашэнні прымае, і наступствы аналізуе, і прыдумляе, і вынаходзіць. “Думай галавой!” – заклікаюць нас бацькі і настаўнікі. А калі мы робім хібы, памыляемся, часцяком запытваюць: “Чым ты толькі думаў?”

Думаем мы мозгам. Мозг, вялікі клубок нэрваў, плавае ў сваёй цёмнай каморы – чэрапе – і адтуль камандуе целам. Так, менавіта плавае, бо вакол мозга ўся прастора запоўненая адмысловай спінна-мазгавой вадкасцю – лікварам. Натуральна, калі б у чэрапе з’явілася дзірка на вуліцу, гэты самы ліквар, як любая вада, стаў бы выцякаць і выцек увесь. І мозг, замест таго, каб утульна плаваць, плюхнуўся б на дно чэрапа, верхняя частка стала б ціснуць на ніжнюю, выціскаючы кроў з сасудаў. А без крыві мозг не тое, што думаць – жыць не можа. Так і загінуць нядоўга! Таму прырода зрабіла чэрап герметычным – без ніводнай шчылінкі. Жыве мозг у цеснай сваёй каморы. Знутры сценкі чэрапа шчыльна высланыя цвёрдай мазгавой абалонкай. І як жа яму, небараку, даведацца, што ў белым свеце робіцца?

Але ёсць у мозга вокны. Толькі гэта не такія вокны, як праразаюць пілой у сцяне вясковай хаты ці вырабляюць у бятонных блоках гарадзкіх гмахаў. Ёсць у мозга пара відэакамер, ёсць пара радараў. Ёсць аналізатар паветра і аналізатар ежы. І вялізарны мац, каб абмацваць наваколле і вызнаваць тэмпературу, стан паверхні і г.д.

Здагадаліся, пра што ідзе размова? Так, відэакамеры – гэта вочы, радары – гэта вушы. Аналізатар паветра – нос, аналізатар ежы – язык, а мац – уся скура!

Толькі дзякаваць гэтым “вокнам” можа мозг даведацца, дзе мы знаходзімся, што адбываецца вакол  нас. Пазбаўлены хаця б аднаго з вокнаў, мозг ужо не можа атрымаць поўнай інфармацыі, а значыць, можа выдаць памылковыя каманды, якія пашкодзяць целу. Напрыклад, завязаўшы вочы, ты зможаш прайсці па сваім пакоі. А вось калі на тваім шляху нехта паставіць крэсла і не папярэдзіць – ты можаш упасці. Бо мозг не змог скамандваць абысці перашкоду – не ведаў!

Уявіце, як цяжка існаваць людзям, назаўсёды пазбаўленым зроку ці слыху. І нават тым, хто страціў толькі нюх альбо смак.Вось чаму я хачу распавесці вам, як уладкаваныя, як працуюць “вокны мозга”, ад чаго залежыць іх праца і як зберагчы свае радары, відэакамеры і аналізатары здаровымі на ўсё жыццё.

Алена Церашкова

Працяг заўтра!

Advertisements
This entry was posted in навучальныя матэрыялы and tagged , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s