СЦЭНАР СВЯТА-ТУРНІРА 3х КЛАСАЎ, ПРЫСВЕЧАНАГА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

Свята праводзілася ў 2012 годзе у паралелі 3х ккласаў 29 гімназіі г.Мінска

Вядучыя :

–          Прывітанне, сябры!

–          Добрага дня!

–          Мы запрашаем вас на свята  роднай мовы.

–          Але мы не будзем расказваць вам, як важна любіць сваю мову. Мы будзем разам з вамі весяліцца, спаборнічаць і проста спяваць.

(інсцэніроўка песні “Сеў камарык на дубочак”. )

Сеў камарык на дубочак,

На зялёненькі лісточак.

(Ай, люлі-люлі-люлі – на зялёненькі лісточак)

Ён сядзіць ды напявае,

Чорных мушак забаўляе!

(Ай, люлі-люлі-люлі – чорных мушак забаўляе)

Наляцела злая бура,

Камара з лісточка здзьмула.

(Ай, люлі-люлі-люлі – камара з лісточкла здзьмула)

Ён ляжыць сабе, не дыша,

Ручкай-ножкай не калыша.

(ай, люлі-люлі-люлі – Ручкай-ножкай не калыша)

Тут дзве мушкі прыбягалі,

Камара пад ручкі бралі.

(ай, люлі-люлі-люлі – Камара пад ручкі бралі).

Камара пад ручкі бралі,

Падымалі, ратавалі.

(ай, люлі-люлі-люлі – Падымалі, ратавалі.)

Пасадзілі на дубочак,

На зялёненькі лісточак.

(ай, люлі-люлі-люлі – На зялёненькі лісточак).

вяд1 – А цяпер уявіце сабе: звычайны дзень, звычайная школа, звычайны клас.

Сцэнка “На ўроку” – 7 чалавек

 (заходзіць 1 вучань. Насустрач 2 вучань)

1 – Прывітанне! Чаму ты ўчора не была у школе?

2 – Мой старэйшы брат захварэў!

1– А ты тут пры чым?

2 – А я каталася на ягоным “веліку”!

(садзяцца за парту, заходзяць 3 вучань і 4 вучань)

3 – Салют! А ты хатняе заданне зрабіў?

4 – Не, у мяне тата ў камандзіроўку з’ехаў!

(садзяцца за парту. З. раскрывае сшытак, 4 зазірае)

4 – Ого! Як прыгожа напісана! Хто гэта табе зрабіў заданне?

3 – Не ведаю! Я ўчора рана пайшла спаць!

(заходзяць 5 і 6)

5 – Здароў! Ты ўсё вывучыў?

6 – Так!

5 – Тады будзеш мне падказваць!

6 – Не буду! Настаўнік кажа, калі падказваюць, адзнака ніжэй на бал!

5 – Правільна! Ты падкажаш на 10, ён паставіць 9. А калі ты не падкажаш, ён паставіць 2!

(садзяцца за парту. Заходзіць Настаўнік. Усе ўстаюць.)

Н – Добры дзень. Сядайце. (садзяцца) І сядзіце ціха, каб я чуў, як муха праляціць!

(Настаўнік глядзіць у журнал, вучні круцяцца ва ўсе бакі, нешта выглядаюць. Нарэшце 1 не вытрымлівае)

1 – Антон Антонавіч! Ну калі вы ўжо вашую муху выпусціце?

Н  (захлопвае журнал) – Якую муху? Ты зноў не даеш класу займацца! Шкада, што ты так рэдка прапускаеш школу!

2 – А вы нам адзнакі за сачыненне скажаце?

Н – Тваё сачыненне слова ў слова паўтарае тое, што напісаў у мінулым годзе твой старэйшы брат.

2 – Нічога дзіўнага!  У нас з ім сястра адна на дваіх!

Н – А ты, Паліна, скажы: Як адзін чалавек можа зрабіць столькі памылак?

3 – Я не адна! Мы з мамай!

Н – Ах, з мамай! Тады хай заўтра ў школу прыйдзе твая бабуля! Я пакажу ёй, якія памылкі робіць яе дачка ў тваіх сшытках! Пачнем урок!

Дзяніс, колькі ты ведаеш частак свету?

6 (падказвае) – Пяць!

5 (глядзіць на суседа, той паказвае на пальцах) – Пяць!

Н: – Пяць? Пералічы, калі ласка.

5 – Адзін, два, тры, чатыры, пяць!

Н (маша рукой) – Сядай, геній! Глеб, дзе знаходзіцца Панамскі канал?

4 – Не ведаю! У нашым тэлевізары такога няма!

Н: – І адкуль вы ўсе ўзяліся на маю галаву!

1 – Мяне бусел прынёс.

2 – Мяне ў краме купілі. 

3 – Мяне ў капусце знайшлі.

4 – А мяне з інтэрнэта скачалі.

(звініць званок. Усе сыходзяць.)

Сцэнка “Вось дык спісаў” 3 чал.

(выходзяць на сцэну 1 і 2)

1        – Вось якія вучні бываюць! Добра, што ў нашым класе такіх няма! ( садзіцца за парту, дастае сшытак) Вось скажы, табе падабаецца хадзіць у школу?

2        – Вельмі падабаецца! ( садзіцца за парту, дастае сшытак) І ў школу хадзіць падабаецца, і са школы хадзіць падабаецца! Але паміж прыходам і сыходам столькі часу губляецца!

 (1 і 2 пішуць ў сшытках. Выходзіць 3.)

3  – Як добра, што ў школе ёсць перапынкі! Праўда, сёй-той і на перапынку нешта піша. Хлопцы, вы што пішаце?

 1 – Сачыненне.

2        – Як я правёў канікулы.

3  – Дайце спісаць!

1 – Сам напішы!

2 – У цябе ж былі канікулы?

3 – Я ўсе канікулы дома матэматыкай займаўся! Ну, дайце спісаць, калі ласачка!

1 – Ладна, спісвай!

2 – Добра, спісвай!

(устаюць, адыходзяць на край сцэны. 3. Пачынае спісваць то з аднаго, то з другога сшытка)

1 – Я на канікулах быў ў Егіпце!

2 –Крута! А я быў на поўначы, бачыў Ледавіты акіян.

1 – Вой, як цікава! (да 3) Ну што, спісаў?

(3 Заканчвае пісаць, аддае сшыткі)

3  – Дзякуй, хлопцы! Я вам зараз пачытаю, што атрымалася!

(чытае сачыненне)       

  ”Як я правеў канікулы”

Мы з татам на канікулах ляталі ў Егіпет. Гэта на поўначы, за Палярным кругам.

Я ўзяў з сабою маску і ласты, каб плаваць у моры, а таксама валёнкі, футра, шапку і рукавіцы, каб не мерзнуць.

У Егіпце паўсюль неабсяжныя пустыні, белыя ад снега. Пасярод пустыні я бачыў піраміды. А непадалёк белы мядзведзь лавіў у палонцы рыбу. Мы каталіся на вярблюдах і паўночных аленях, елі фінікі і дзікую марошку.

Жылі мы на беразе Белага мора, а купацца хадзілі на бераг Чырвонага мора. Я стаў карычневы, як шакаладка, толькі вушы ледзь не адмарозіў.

На наступны год я зноў хачу паехаць у Егіпет, каб здабыць маржа!

1 – Малайчына!

2 – Дзясятку атрымаеш!

(траіх сыходзяць за сцэну)

КОНКУРС  СЯРОД ВУЧНЯЎ ТРЭЦІХ КЛАСАЎ,

(У перапынку – песня “Пудзіла” – танец варон)

УРУЧЭННЕ ПАДАРУНКАЎ

Вяд.

–          А я з усіх школьных прадметаў найбольш люблю званок!

–          І я таксама!

–          Заканчваюцца ўрокі, мы вяртаемся дахаты.

–          А дома нас ужо чакаюць бацькі.

Сцэнка “Пасля школы” – 8 чалавек

Эпізод 1. (выходзіць мама1, падмятае падлогу. Выходзіць  дачка1, ідзе да мамы)

Д 1– Прывітанне, мама!

М 1– Прывітанне. Як справы ў школе?

Д1 – Добра!

М1 – Пакажы дзённік!

Д1 – Няма чаго глядзець, там усяго адна двойка!

М1 (хапаецца за сэрца) – Усяго адна?!

Д1 – Ды не хвалюйся так! Заўтра яшчэ прынясу!

Эпізод 2. (Выходзіць тата1, садзіца чытаць газету. Заходзіць сын1, ідзе да таты.)

С1 – Прывітанне, тата!

Т1 – Прывітанне! Як поспехі?

С 1- Тата, а слабо табе распісацца з заплюшчанымі вачыма?

Т1 – Распісацца?

С1 – Ага!

Т1 – З заплюшчанымі вачыма.

С1 – Вось-вось!

Т1 – Без праблем!

С1 – Тады зрабі гэта ў маім дзённіку.

(ззаду закрывае рукамі вочы, тата рспісваецца, тады сын імкнеццца выхапіць дзённік, але тата прыціскае рукамі, глядзіць)

Т 1– Ізноў два! Ну што трэба зрабіць, каб ты перастаў прыносіць двойкі?

С 1– Пагавары з настаўніцай, хай перастане выклікаць мяне да дошкі!

Эпізод 3. (выходзяць мама2 і сын2, мама з люстэркам, фарбуе вусны)

С 2– Мама, скажы, гэта справядліва? Чалавек нічога не зрабіў, а яго пакаралі!

М2 – Напэўна, несправядліва. Але раскажы, у чым была справа?

С2 – Настаўніца спыталася, што я зрабіў дома па матэматыцы. А я нічога не зрабіў!

М2 – А да дошкі цябе сёння выклікалі?

С2 – Ага. А заўтра выклікаюць цябе!

Эпізод 4. (раззлаваны тата2 і дачка2)

Т2 – Ты зноў прапусціла школу! Я хачу ведаць, чаму!

Д2 – У настаўніцы было свята, дзень народзінаў. Я дала ёй ад мяне адпачыць!

Т2 – Я хачу ведаць, калі ты выправіш свае адзнакі!

Д2 – Як толькі настаўніца пакіне журнал без нагляду!

Т2 – Чым далей – тым болей! Хоць бы адна добрая навіна!

Д2– Ёсць добрая навіна! За падручнікі ў наступным годзе плаціць не трэба!

Т2 – Чаму гэта?

Д2 – Падобна, што ў наступным годзе я ізноў пайду ў трэці клас!

Вяд.

–          Вось такая яна, родная мова! Прыгожая і мілагучная, дасціпная і вясёлая!

–          А найлепей прыгажосць нашай мовы раскрываецца ў песнях.

(Мсціслаў спявае “Маладая Беларусь”, на апошні куплет на сцэне ўвесь клас )

канец

Advertisements
This entry was posted in сцэнары and tagged , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s